Раман Аркадзьевіч Забела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раман Аркадзьевіч Забела (нар. 18 ліпеня 1988(1988-07-18), Мінск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Раман Аркадзьевіч Забела, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 2011 годзе архітэктурны факультэт, у 2012 годзе — магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Атрымаў у 2012—2013 гадах паслядыпломную адукацыю па сацыялізацыі «Кансервацыя помнікаў архітэктары і горадабудаўніцтва» ў Кракаўскім політэхнічным універсітэце імя Тадэвуша Касцюшкі (Польшча).

Выкладаў у 2014—2020 гадах архітэктурнае праектаванне, архітэктурную кампазіцыю, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ[1]. У жніўні 2020 года звольніўся па ўласным жаданні.

У лютым 2024 года затрыманы па палітычна матываваным абвінавачванні за ўдзел у пратэстах 2020 г.[2][3]

Remove ads

Дзейнасць

Практычную рэстаўрацыйную дзейнасць ажыццяўляе з 2011 года.

Спецыялізуецца на правядзенні комплексных перадпраектных даследаванняў помнікаў, распрацоўцы праектных рашэнняў па рэстаўрацыі, навукова-метадычным кіраўніцтве на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі і правядзення работ, распрацоўцы праектаў комплекснай рэгенерацыі гістарычных тэрыторый.

Даследуе сістэму вартасцяў помнікаў архітэктуры і ўрбаністыкі, методыкі іх захавання і реваларызацыі ў культурным ландшафце Беларусі[1][4].

Асноўныя працы

Грамадская дзейнасць

У 2008—2011 гадах выконваў абавязкі старшыні праўлення Моладзевага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», якое аб’ядноўвала студэнтаў беларускіх ВНУ, займалася нефармальнай адукацыяй і абменам досведам.

Падчас навучання, а пасля выкладання ў БНТУ з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам валанцёрскіх студэнцкіх летнікаў па даследаванні, інвентарызацыі і аднаўленні аб’ектаў культурнай спадчыны і летніх архітэктурных школ у Любчы і Лынтупах[16][17].

У 2013—2017 гадах браў удзел у распрацоўцы гісторыка-архітэктурнага апорнага плана[18][19] урочышча Курапаты і канцэпцыі мемарыялізацыі[20][21].

У 2016—2018 гадах браў актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі па абароне ад зносу гістарычных кварталаў Старажоўкі ў цэнтры Мінска, вядомых як Асмалоўка[22][23][24].

Рэгулярна выступаў з публічнымі лекцыямі і браў удзел у дыскусіях з мэтай адукацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і прыцягнення ўвагі да праблем яе аховы[25][26].


Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads