Самуэлева
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло Смолева ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Смолево, Самолево[2]. У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўскія, наступнымі кіравалі Карказевіч і Аколавы[3]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра . Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам).
У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У другой палове XIX стагоддзя маёнтак Сумуэлеў адносіўся да каталіцкай парафіі Анопаль, пазней Кальварыя. Даход маёнтку прыносіў млын на Пцічы і права прапінацыі (вырабу спірту)[3].
Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1876 годзе па амністыі ў маёнтку Самуэлева жыў і займаўся гаспадаркай Мацей Ямант, сын Казіміра, які быў дагэтуль асуджаны на высылку з радзімы за дачыненне да паўстання 1863 года[4]. Краязнавец Аляксандр Ельскі пісаў, што ў канцы XIX стагоддзя ў Самуэлеве жыла засцянковая шляхта[3].
У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка Самуэлева быў князь лютэранскага веравызнання Пётр Львовіч Вітгенштэйн, які меў тут 5764 дзесяціны зямлі, гаспадаркай займаліся арандатары, таксама была карчма з гадавым прыбыткам 120 рублёў[5].
У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[3]. У 1888 годзе ўладальнікам Самуэлева быў граф і тайны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Эмерык Карлавіч Чапскі, які меў 5467 дзесяцін зямлі[6]. У 1913 годзе землеўладальнікам быў Ежы Эмерыкавіч Чапскі, меў 5355 дзесяцін[7].
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Remove ads
Насельніцтва
Спіс вуліц
- Дружная вуліца
- Зарэчная вуліца
- Кааператыўная вуліца
- Лугавая вуліца
- Пасялковая вуліца
- Садовая вуліца
- Сонечная вуліца[10]
Славутасці
- Гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
- Кляновая алея (XIX ст.)
Галерэя
- Дом для рабочых
- Закінутая хата
- Алея, фота 2011 г.
- Панарама
- Выгляд з боку шашы Н9038
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 233.
- Матвейчык Д. 2016, с. 657.
- Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
- Ярмоловичъ В. 1909, с. 178.
- Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads