Смыковічы
вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смыко́вічы[2] (трансліт.: Smykovičy, руск.: Смыковичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 3 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 23 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
Экалогія і прырода
На поўдні мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя, калі належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай і камісару земскаму А. І. Комару, які ў 1793 годзе прадаў яе шамбеляну В. А. Вузлоўскаму. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, які належаў Лапам, з 1867 года ва ўладанні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда, з 80-х гадоў належыць памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (54 двары з 56) і забілі 58 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 25 двароў, 50 жыхароў.
Дынаміка
- 1795 год — 25 двароў, 139 жыхароў.
- 1844 год — 14 двароў
- 1897 год — 38 двароў, 257 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 42 двары, 335 жыхароў.
- 1916 год — 56 двароў, 319 жыхароў.
- 1940 год — 56 двароў, 164 жыхары.
- 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 38 двароў, 73 жыхары.
- 2004 год — 27 двароў, 55 жыхароў.
Зноскі
- Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads