Смыковічы

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Смыко́вічы[2] (трансліт.: Smykovičy, руск.: Смыковичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 3 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 23 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Нератоўка (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода

На поўдні мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя, калі належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай і камісару земскаму А. І. Комару, які ў 1793 годзе прадаў яе шамбеляну В. А. Вузлоўскаму. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, які належаў Лапам, з 1867 года ва ўладанні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда, з 80-х гадоў належыць памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (54 двары з 56) і забілі 58 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на фронце.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 25 двароў, 50 жыхароў.

Дынаміка

  • 1795 год — 25 двароў, 139 жыхароў.
  • 1844 год — 14 двароў
  • 1897 год — 38 двароў, 257 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 42 двары, 335 жыхароў.
  • 1916 год — 56 двароў, 319 жыхароў.
  • 1940 год — 56 двароў, 164 жыхары.
  • 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 38 двароў, 73 жыхары.
  • 2004 год — 27 двароў, 55 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads