Дуброўка серабрыстая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дуброўка серабрыстая
Remove ads

Дуброўка серабрыстая[1] (Potentilla argentea) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Ужываецца ў медыцыне.

Remove ads

Назва

Дуброўка серабрыстая, гарлянка, гарлянка белая, дуброўка, дуброўка-срэбнік, сярэбнік[2][3][4], жабнік[5], гартанная трава[2].

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя
Thumb
Кветка

Карэнішча магутнае, клубнепадобнае, дравяністае, апранутае бурымі рэшткамі прылісткаў.

Сцёблы дугападобна прыўздымаюцца, часцей слабаватыя, стройныя, 10—30 см вышынёй, добра пакрытыя лісцем, апранутыя, гэтак жа як чарашкі і кветаложу, белым або сіваваты лямцом з прымешкай рэдкіх простых валасінак.

Суквецце друзлае, шчыткападобна-венікавае, шматкветкавае, растапыранае; кветкі часцей на караткаватых кветаножках, небуйныя, 10—12 мм у дыяметры; кубачак нягуста шаравата-зелянява-лямцавы, з прымешкай доўгіх валасінак.

Квітнее ў чэрвеніліпені.

Remove ads

Арэал і біялогія

Thumb
На лузе

Лапчатка серабрыстая распаўсюджаная ў Еўропе (Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, у тым ліку Сардзінія, Паўночная Македонія, Славенія, Румынія, Францыя, у тым ліку Корсіка, Іспанія), у некаторых раёнах Паўднёва-Заходняй Азіі (Афганістан, Іран, Турцыя), у Манголіі, Кітаі. Яе даволі часта можна сустрэць у Цэнтральнай Еўропе, еўрапейскай часткі Расіі, у Беларусі, краінах Прыбалтыкі, Малдавіі, на Украіне, Каўказе (Арменія, Азербайджан, Грузія), у Заходняй (Алтай, Горна-Алтайская Рэспубліка, Курганская, Новасібірская, Омская, Цюменская вобласці)) і Усходняй Сібіры (Іркуцкая, Кемераўская, Томская вобласці, Краснаярскі край), у Сярэдняй Азіі (Казахстан, Кіргізія)[6].

Расце ўздоўж дарог, чыгуначных ліній, жвірных кар'ераў і па краях скал, на мурожных і лясных лугах, пашах, разрэджаных хваёвых і змешаных лясах, палях, пакладах. Аддае перавагу сухім або ўмерана вільготным, пясчаным і галечным рудэральным глебам. Пазбягае вапнавых глеб.

Хімічны склад

Карэнішчы ўтрымоўваюць дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, эфірны алей, трыцэрпеноіды, фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, ліпіды.

У лісці знойдзеныя фенолы, фенолкарбонавыя кіслоты, дубільныя рэчывы, флаваноіды.

Ужыванне

Медыцына

Карэнішча, траву і лісце выкарыстоўваюць у лячэбных мэтах. Расліна валодае супрацьзапаленчымі, звязальнымі, агульнаўмацавальнымі і бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Адвар, настойку карэнішчаў ужываюць пры паносах, энтэрытах, энтэракалітах, дызентэрыі, язвавых калітах з крывацёкам з кішачніка, гастрытах, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, як жоўцегонны сродак пры жаўтусе, халецыстытах, халангітах, вострых і хранічных гепатытах, цырозу печані, пры падагры, рэўматызме, язвавым каліце. Настой каранёў — пры нефрыце. У дэрматалогіі ўнутр прызначаюць пры васкулітах, вонкава — пры экзэме, нейрадэрміце, расколінах скуры верхніх і ніжніх канечнасцей і слізістых абалонак. У выглядзе аплікацый адвар дуброўкі прызначаюць таксама пры гемароі і патлівасці ног. Парашок карэнішчаў выкарыстоўваюць пры лячэнні ран, апёкаў, мокнучых ранах, пры вонкавых крывацёках.

У народнай медыцыне адвар дуброўкі серабрыстай выкарыстоўваюць, акрамя таго, пры сухотах лёгкіх, эмфізэме, малакроўі, ахіліі страўніка.

Іншае

Зафарбоўвае тканіну і бавоўна ў чырвоны колер. Меданос.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Potentilla argentea L. Архівавана 20 студзеня 2009. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads