Тамара Вартанаўна Міянсарава

піяністка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Вартанаўна Міянса́рава[1] (9 чэрвеня 1913 — 1 кастрычніка 1990) — беларуская піяністка, заслужаная артыстка БССР (1966). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1947).

Хуткія факты Тамара Вартанаўна Міянсарава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве. З дзяцінства займалася музыкай, была акампаніятарам танцавальнай студыі[2]. Вучылася ў Стаўрапольскім музычным тэхнікуме і адначасова працавала ў балетнай студыі, драматычным тэатры[2]. Пасля атрымання дыплома аб сярэдняй музычнай адукацыі ў 1931 годзе Тамару Міянсараву накіравалі ў горад Іванава, дзе яна працавала канцэртмайстрам на радыё[2]. У 1932 годзе яе запрасілі на пасаду галоўнага канцэртмайстра ў Ерэванскі тэатр оперы і балета, дзе і працавала да 1944 года[2]. Адначасова вучылася на фартэпіянным факультэце Ерэванскай кансерваторыі па класе прафесара А. Бабасавай. Кансерваторыю скончыла ў 1937 годзе. У 1944 годзе разам з мужам М. І. Дзянісавым прыехала ў Мінск[3]. У 1944—1948 гадах працавала канцэртмайстрам у Беларускім тэатры оперы і балета, у 1948—1985 гадах — канцэртмайстрам-акампаніятарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (сучасная Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь).

Памерла 1 кастрычніка 1990 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках [3].

Remove ads

Творчасць

Т. В. Міянсарава прымала ўдзел у пастаноўцы опер «Алеся» Я. Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, «Марынка» і «Машэка» Р. Пукста, «Андрэй Касценя» М. Аладава, «Страшны двор» С. Манюшкі. Выступала на канцэртах з такімі вакалістамі, як Л. Аляксеева, Т. Ніжнікава, Н. Ткачэнка, Т. Шышко, М. Дзянісаў, В. Глушакоў, з інструменталістамі А. Астрамецкім, Л. Гарэлікам, М. Шмелькіным і інш. Давала канцэрты ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Рызе, Вільнюсе, гарадах Закаўказзя і Беларусі. Зрабіла шмат запісаў на тэлебачанні і радыё, грампласцінак. Была і актыўным прапагандыстам музыкі беларускіх кампазітараў, часта з’яўлялася першым выканаўцам іх твораў.

Remove ads

Зноскі

  1. Тамара Вартановна Миансарова Архівавана 21 сакавіка 2023. (руск.) // Інтэрнэт-газета армян Беларусі «Миасин»

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads