Уладзімір Андрэевіч Дворнік
Беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Андрэ́евіч Дво́рнік (нар. 16 красавіка 1963, в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Рэчыцкі зааветтэхнікум, Віцебскі ветэрынарны інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пасля заканчэння Рэчыцкага тэхнікума працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Усход» Нараўлянскага раёна, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам РУП "Саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, старшынёй Мазырскага райвыканкама.
29 снежня 2010 года прызначаны Старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Дворнік быў ініцыятарам будаўніцтва скандальна вядомых флагштокаў і грамадскай прыбіральні ў Гомелі[2]. У 2017 годзе пенсіянера, які жадаў трапіць на прыём да Дворніка, жорстка затрымалі і адправілі ў псіхіятрычную бальніцу[3].
4 красавіка 2019 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі[4]. Адпраўлены ў адстаўку 3 чэрвеня 2020 года пасля роспуску ўрада Сяргея Румаса[5].
У красавіку 2021 г. Дворнік быў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль»[6].
1 мая 2023 года прыбіральшчыца «Мазырсолі» запісала відэа ў TikTok, дзе распавяла аб непадаўжэнні кантрактаў яе мужу і некаторым іншым супрацоўнікам «Мазырсолі» і раскрытыкавала Дворніка за гэтае рашэнне. 11 траўня жанчыну затрымалі сілавікі, пасля чаго яе звольнілі, а відэа з крытыкай Дворніка знікла з яе старонкі. 16 траўня былая супрацоўніца выклала новае відэа, на гэты раз з выбачэннямі і пахваламі на адрас Дворніка[2].
Дворнік увёў на Мазырсолі жорсткія меры супраць курцоў. Адзін з абвінавачаных у курэнні на заводзе працоўных памёр (па словах дырэктара – з-за сардэчнай недастатковасці) пасля пагрозы Дворніка не падоўжыць яму кантракт[7].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[8].
Remove ads
Узнагароды
Дзяржаўныя
- Ордэн Пашаны.
- Ордэн Айчыны III ступені (30 ліпеня 2016)[9].
- Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Царкоўныя
- Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (4 лютага 2014)[10].
- Ордэн Святога Серафіма Сароўскага III ступені.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads