Уладзімір Адамавіч Кароль
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Адамавіч Кароль (27 (14) снежня 1912, Ігумен, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 мая 1980) — беларускі і савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Член ВКП (б) з 1940 года.
Remove ads
Біяграфія
Уладзімір Кароль нарадзіўся 14 (27) снежня 1912 года ў горадзе Ігумен (цяпер Чэрвень Мінскай вобласці Беларусі). У 1927—1931 гг. вучыўся ў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску[1]. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у адной са школ Дзяржынска[2]. З 1934 па 1941 год навучаўся на архітэктурным факультэце Ленінградскай акадэміі мастацтваў, дзе ў той час працавалі таленавітыя архітэктары і педагогі І. Фамін, Л. Руднеў, І. Лангбард[2]. У акадэміі ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Галінай[3]. Член КПСС з 1940 года[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1941 года Кароль уступіў у народнае апалчэнне і як памочнік ваеннага інжынера дывізіі браў удзел у абароне горада Ленінграда. У лістападзе 1941 года ён быў адкліканы з фронту для працы ва Усерасійскай акадэміі мастацтваў, а ў 1942 годзе эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію разам з супрацоўнікамі і студэнтамі акадэміі[2].
У 1945 годзе Уладзімір Кароль прыехаў у вызвалены, разбураны вайной Мінск[2]. Працаваў спачатку намеснікам начальніка, з 1951-га — начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. У 1955—1979 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва[1]. Адначасова з 1947 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1969 годзе ўзначаліў кафедру горадабудаўніцтва, якая была створана пры яго непасрэдным[2].
У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» адзначаў[4]:
![]() |
… мы далёкія ад думкі, што ўсё старое, толькі таму што яно старое, мусіць быць абавязкова захавана. Не! Пры рашэнні гэтых пытанняў трэба зыходзіць ад разумнага і мэтазгоднага: неабходна захоўваць і ахоўваць толькі тое, што ўяўляе сабой дадаткова гісторыка-архітэктурную і пазнавальную каштоўнасць …ці варта, напрыклад, працягваць бясконцыя дыскусіі пра тое, трэба ці не трэба зносіць размешчаны на плошчы Леніна ў Гродне стары двухпавярховы будынак – Дом віцэ-адміністратара (2-я палова XVIII ст.) – даволі пасрэднай архітэктуры, — не трэба быць вялікім спецыялістам. Ясна, што ён замінае новаму горадабудаўнічаму рашэнню плошчы.
Арыгінальны тэкст (руск.)
… мы далеки от мысли, что все старое, только потому что оно старое, должно быть обязательно сохранено. Нет! При решении этих вопросов надо исходить от разумного и целесообразного: необходимо сохранять и оберегать только то, что представляет собой дополнительно историко-архитектурную и познавательную ценность …стоит ли, например, продолжать бесконечные дискуссии о том, надо или не надо сносить расположенное на площади Ленина в Гродно старое двухэтажное здание – Дом вице-администратора (2-я половина XVIII в.) – довольно заурядной архитектуры, — не надо быть большим специалистом. Ясно, что оно мешает новому градостроительному решению площади. |
![]() |
Remove ads
Творчасць


Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948—1969 гг. генеральны план Мінска, дом для працаўнікоў «Гомсельмаша» у Гомелі, адміністрацыйны будынак у Полацку[2], праекты планіроўкі і забудовы Цэнтральнага раёна (1945)[1], праект рэканструкцыі чыгуначнага вакзала (1946), дом жылы дом для працаўнікоў танкасуконнага камбіната на рагу вуліц Клары Цэткін і Мяснікова (1947)[2], Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, разам з М. Асмалоўскім, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым, Г. Баданавым; Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), будынкі Галоўпаштамта, Цэнтральнага тэлеграфа (1953, 1958), манумент Перамогі (1951)[1], помнік Сталіну (1952) ў Мінску, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971)[1].
Аўтар і рэдактар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве, у т.л.: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Мінск. Пасляваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Мінск, 1966), «Новыя гарады Беларусі» (Мінск, 1956). З 1970 па 1980 г. быў рэдактарам бюлетэня «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі»[1].
У 1946—1947 гг. стварыў серыю з 15 алоўкавых малюнкаў, на якіх зафіксаваны тыя архітэктурныя помнікі, якія пасля былі знішчаны[4].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1958), «Знак Пашаны» (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Удастоены ганаровых званняў Народны архітэктар СССР (1970) і Заслужаны будаўнік БССР (1962)[1].
Памяць
Яго імем названа вуліца ў Мінску, школа ў Чэрвені. На доме па вул. Захарава № 33, дзе ён жыў, у 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1] (скульпт. У. Лятун)[5].
- У 1997 годзе ў Віцебску на будынку былога мастацкага тэхнікума (вул. Суворава, 3) устаноўлена мемарыяльная дошка.
- 14 лістапада 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарот картку з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння У. А. Караля»[6].
- Імем У. А. Караля названа прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Галінай Уладзіміраўна меў сына Ігара (нар. 1944), таксама архітэктара, і дачку Ірыну Рашэўскую (нар. 1946[удакладніць])[3].
Бібліяграфія
Сярод апублікаваных прац У. А. Караля:
- Архитектурный облик будущего Минска. — Мн., 1953;
- Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития — М., 1966. (у сааўт.)
Зноскі
- Король Владимир Адамович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads