Ханчжоу
горад у Кітаі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ханчжоу, Ханчжоў[2] (кіт. спр. 杭州, піньінь: Hángzhōu; у 杭州 [ɦaŋ tsei]) — горад субправінцыйнага ўзроўню Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Чжэцзян.
Ханчжоу размешчаны за 180 км на паўднёвы захад ад Шанхая, порт каля ўзбярэжжа заліва Ханчжаўвань. Насельніцтва гарадской зоны Ханчжоу складае 1,75 млн чал. Па даных на канец 2003 года, на тэрыторыі Ханчжоу пражывала 6 400 000 чалавек зарэгістраванага насельніцтва, з іх 3 900 000 — гарадское насельніцтва.
Ханчжоу, які раней зваўся Ліньань, у дамангольскую эпоху служыў сталіцай дынастыі Паўднёвая Сун і быў самым населеным горадам тагачаснага свету. І цяпер горад знакаміты сваімі чайнымі плантацыямі і дзівосамі прыроды, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца возера Сіху (西湖 — «Заходняе возера»). Сярод гістарычных помнікаў вылучаецца 30-метровая пагада Баачу і маўзалей легендарнага Юэ Фэя.
Remove ads
Вдомыя асобы
- Лі Цінчжаа (1084—1155) — кітайская паэтэса.
Гарады-пабрацімы
Індыянапаліс, ЗША (2009)
Алахуэла, Коста-Рыка
Аўеда, Іспанія
Беніта-Хуарэс[d], Мексіка (17 кастрычніка 2008)[3]
Бостан, ЗША
Верона, Італія[4]
Гайдэльберг, Германія (29 чэрвеня 2017)[5]
Дрэздэн, Германія (2009)
Канбера, Аўстралія (29 кастрычніка 1998)[6]
Канкун, Мексіка (17 кастрычніка 2008)[3]
Кейптаўн, ПАР
Курытыба, Бразілія
Марыбар, Славенія (2017)[7]
Мацуэ[d], Японія (17 кастрычніка 2003)[8]
Ніца, Францыя
Парамарыба, Сурынам
Піза, Італія
Сіці-оф-Лідс[d], Вялікабрытанія (1988)[9]
Унтэршляйсгайм[d], Германія
Хамамацу, Японія (6 красавіка 2012)
Remove ads
Зноскі
- 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 540. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads