Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2015

From Wikipedia, the free encyclopedia

Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2015
Remove ads

Швецыя прымала ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне 2015» у Аўстрыі і перамагла з вынікам 365 балаў. Яе прадстаўнік Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes» быў абраны ў нацыянальным адборы, што складаўся з чатырох паўфіналаў, другога раўнда і фіналу конкурсу «Melodifestivalen 2015», арганізаваным шведскім нацыянальным вяшчальнікам «SVT».

Thumb
Монс Сельмерлёў

Melodifestivalen 2015

Melodifestivalen 2015 — шведскі музычны конкурс, на якім быў абраны прадстаўнік Швецыі для Еўрабачання 2015. Тэлевядучымі былі Сана Нільсэн — прадстаўнік Швецыі на Еўрабачанне 2014 і комік Робін Полсан. 28 песень спаборнічалі на працягу шасці тыдняў у чатырох паўфіналах (7, 14, 21 і 28 лютага 2015), другім раўндзе (7 сакавіка 2015) і фінале (15 сакавіка 2015). Сем песень спаборнічалі ў кожным паўфінале — выканаўцы, якія занялі першыя два месцы, кваліфікаваліся непасрэдна ў фінал, у той час як выканаўцы, якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы, траплялі ў другі раўнд. Яшчэ чатыры песні праходзілі ў фінал з другога раўнда.[1] Сярод прэтэндэнтаў былы ўдзельнік Еўрабачання Эрык Саадэ, які прадстаўляў Швецыю ў 2011 годзе, Джэсіка Андэрсан, якая прадстаўляла Швецыю ў 2003 годзе як частка дуэта Fame, і Мэры Бергман, якая прадстаўляла Швецыю ў 1971 і 1972 у складзе гурта Family Four, а ў 1994 годзе выступала ў дуэце з Роджэрам Пантарам.[2]

Паўфіналы і другі раўнд

  • Першы паўфінал адбыўся 7 лютага 2015 года ў Гётэбаргу на Скандынавіуме. Песні «Sting» і «Can't Hurt Me Now» у выкананні Эрыка Саадэ і Джэсікі Андэрсан адпаведна кваліфікаваліся непасрэдна ў фінал, у той час як «Hello Hi» у выкананні Dolly Style і «Det rår vi inte för» у выкананні Behrang Miri feat. Victor Crone трапілі ў другі раўнд.[3]
  • Другі паўфінал адбыўся 14 лютага 2015 года на Мальмё Арэна ў Мальмё. «Don't Stop Believing» у выкананні Mariette і «Möt mig i Gamla stan» у выкананні Magnus Carlsson трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Forever Starts Today» у выкананні Linus Svenning і «Groupie» у выкананні Саміра і Віктара прайшлі ў другі раўнд.[4]
  • Трэці паўфінал прайшоў 21 лютага 2015 года на Östersund Arena у Эстэрсундзе. «Jag är fri (Manne Leam Frijje)» у выкананні Jon Henrik Fjällgren і «Don't Stop» у выкананні Isa трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Bring Out The Fire» у выкананні Андрэаса Вайза і «I See You» у выкананні Крысцін Ампаро выйшлі ў другі раўнд.[5]
  • Чацвёрты паўфінал прайшоў 28 лютага 2015 года на Conventum Arena у горадз Эрэбру. «Building It Up» у выкананні JTR і «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва трапілі непасрэдна ў фінал, у той час як «Guld och gröna skogar» у выкананні Hasse Andersson і «Make Me (La La La)» у выкананні Dinah Nah прайшлі ў другі раўнд.[6]
  • Другі раўнд адбыўся 7 сакавіка 2015 года на Хельсінгбарг Арэна ў Хельсінгбаргу. Чатыры песні пасля перамогі ў паядынках прайшлі ў фінал — «Forever Starts Today» у выкананні Linus Svenning, «Guld och gröna skogar» у выкананні Hasse Andersson, «Make Me (La La La)» у выкананні Dinah Nah і «Groupie» у выкананні Саміра і Віктара.[7]

Фінал

Фінал Melodifestivalen 2015 адбыўся 14 сакавіка 2015 года на Friends Arena у горадзе Сольна, Стакгольм. У фінале ўдзельнічалі дванаццаць песень — два пераможцы з кожнага з чатырох паўфіналаў і чатыры пераможцы з другога раўнда.

Больш інфармацыі Нумар, Выканаўца ...
Remove ads

На конкурсе Еўрабачанне

Усе краіны, за выключэннем «Вялікай 5» (Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі) і прымаючай краіны, абавязаны кваліфікавацца ў адным з двух паўфіналаў, каб трапіць у фінал; краіны, якія занялі першыя дзесяць месцаў у кожным з паўфіналаў, праходзяць у фінал.[8] 26 студзеня 2015 года была праведзена размеркаванне краін па паўфіналам, а таксама па часу выступлення ў шоу. Была запланавана, што Швецыя выступіць у другім паўфінале 21 мая 2015 года ў другой палове шоу.[9] У другім паўфінале прадзюсары шоу вырашылі, што Швецыя выступіць пад нумарам 13 пасля Ісландыі і перад Швейцарыяй.[10]

Remove ads

Галасаванне

Галасы, атрыманыя Швецыяй

Больш інфармацыі 12 балаў, 10 балаў ...

Галасы ад Швецыі

2-і паўфінал

12 балаўСцяг Нарвегіі Нарвегія
10 балаўСцяг Ізраіля Ізраіль
8 балаўСцяг Латвіі Латвія
7 балаў Чарнагорыя
6 балаўСцяг Кіпра Кіпр
5 балаўСцяг Польшчы Польшча
4 балаСцяг Азербайджана Азербайджан
3 балаСцяг Ірландыі Ірландыя
2 балаСцяг Ісландыі Ісландыя
1 балСцяг Чэхіі Чэхія

Фінал

12 балаўСцяг Аўстраліі Аўстралія
10 балаўСцяг Бельгіі Бельгія
8 балаўСцяг Італіі Італія
7 балаўСцяг Нарвегіі Нарвегія
6 балаўСцяг Расіі Расія
5 балаўСцяг Латвіі Латвія
4 балаСцяг Ізраіля Ізраіль
3 балаСцяг Эстоніі Эстонія
2 бала Чарнагорыя
1 балСцяг Славеніі Славенія

Зноскі

  1. Escudero, Victor M.. Sweden's Melodifestivalen dates, changes and presenters announced. European Broadcasting Union (29 верасня 2014). Праверана 29 September 2014.
  2. Escudero, Victor M.. Sweden: Meet half of Melodifestivalen 2015 contestants. European Broadcasting Union (24 лістапада 2014). Праверана 24 November 2014.
  3. Escudero, Victor M.. Melodifestivalen kicks off in Sweden. Eurovision.tv (7 лютага 2015). Праверана 7 February 2015.
  4. Escudero, Victor M.. Sweden finds two more finalists in Malmö. Eurovision.tv (14 лютага 2015). Праверана 14 February 2015.
  5. Escudero, Victor M.. Sweden's third semi results. Eurovision.tv (21 лютага 2015). Праверана 21 February 2015.
  6. Escudero, Victor M.. Last Melodifestivalen semi-final results. Eurovision.tv (28 лютага 2015). Праверана 28 February 2015.
  7. Escudero, Victor M.. Melodifestivalen final line-up complete. Eurovision.tv (7 сакавіка 2015). Праверана 7 March 2015.
  8. Today: The Semi-Final Allocation Draw. Eurovision.tv. European Broadcasting Union (26 студзеня 2015). Праверана 26 January 2015.
  9. Allocation Draw results: Who's in which Semi-Final?. Eurovision.tv. European Broadcasting Union (26 студзеня 2015). Праверана 26 January 2015.
  10. Semi-final 2. Eurovision.tv. European Broadcasting Union (24 студзеня 2015). Праверана 24 January 2015.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads