Конкурс песні Еўрабачанне 2011

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конкурс песні Еўрабачанне 2011
Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне 2011 — стаў 56-м конкурсам песні Еўрабачанне. Два паўфіналы конкурса адбыліся 10 і 12 мая 2011, а фінал — 14 мая 2011 года ў Дзюсельдорфе, Германія. Права праводзіць конкурс у сябе, Германія атрымала ў 2010 годзе, калі нямецкая спявачка Лена перамагла на конкурсе песні Еўрабачанне 2010, набраўшы 246 балаў.

Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...

Пераможцамі Еўрабачання 2011 сталі выканаўцы з Азербайджана — Эльдар Касымаў і Нігяр Джамал, якія выступалі пад псеўданімам Эл і Нікі (El/Nikki). У выніку фінальнага галасавання яны набралі 221 бал, і абыйшлі свайго бліжэйшага канкурэнта — італьянца Рафаэля Гуалацы на 34 балы.

Remove ads

Дызайн конкурса

14 студзеня 2011 года Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацвердзіў афіцыйную эмблему конкурса песні 2011 года. Тэмай гэтага года сталі рознакаляровыя промні, а эмблемай — сэрца з промняў. Дэвіз конкурсу: "Feel your heart beаt! («Адчуй біццё свайго сэрца!»).

Зборка сцэны на стадыёне Эспрыт Арэна пачалася пад канец красавіка. Дызайн сцэны заставаўся сакрэтам: прадстаўнікі аргкамітэту «Еўрабачання 2011» трымалі гэта ў вялікай таямніцы, але завяралі, што сцэна стане найлепшай з усіх у гісторыі «Еўрабачання».

Гістарычныя асаблівасці

Еўрабачанне 2011 стала першым конкурсам, які адбыўся ў краіне з «вялікай пяцёркі». «Вялікая пяцёрка» была ўведзена ў 2000 годзе, да 2010 года лепшым вынікам удзельнікаў Big 5 з'яўлялася 3 месца Вялікабрытаніі ў Еўрабачанні 2002 годзе. У 2011 годзе на конкурс вярнуліся 4 краіны: пасля 2-х гадовага перапынку Сан-Марына, Венгрыя, Аўстрыя, якая не ўдзельнічала ў конкурсе з 2007 года і Італія.

Месца правядзення

Конкурс песні «Еўрабачанне 2011» прайшоў у нямецкім Дзюсельдорфе. Ён быў абраны сталіцай конкурса песні 12 кастрычніка 2010 год года. Супернікамі Дзюсельдорфа былі Гановер, Гамбург і Берлін. Песеннае спаборніцтва прайшло на стадыёне Эспрыт Арэна, які месціць да 24000 гледачоў.

Жэрэб'ёўка

Размяркоўванне па паўфіналах адбылося 17 студзеня ў Дзюсельдорфе. Жэрэб'ёўка — 15 сакавіка 2011 года ў 15:00 па мінскім часе.

Фармат

У 2011 годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 43 краін. Краіны «Big 5» аўтаматычна прайшлі ў фінал. Астатнія 38 краін былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадстаўнікоў «Big 5» (Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі і Італіі) і 20 краін-паўфіналістаў (па 10 краін з кожнага паўфінала).

Удзельнікі былых конкурсаў

Remove ads

Паўфіналы

1-ы паўфінал

У першым паўфінале галасуюць Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія і Сцяг Іспаніі Іспанія

Больш інфармацыі №, Краіна ...

2-і паўфінал

У другім паўфінале галасуюць Сцяг Італіі Італія, Сцяг Германіі Германія і Сцяг Францыі Францыя

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Фінал

Фінал

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Трансляцыя

Каментатары

Больш інфармацыі Краіна, 1-ы паўфінал ...

Глашатай ад Беларусі — Лейла Ісмаілава.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads