Ягор Аляксандравіч Карпіцкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягор Карпіцкі (нар. 27 лістапада 2003, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з самарскіх «Крылаў Саветаў») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Ягор Карпіцкі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2021 замацаваўся ў дублі і з 39 галамі стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў. З лета 2021 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Шахцёр» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), калі выйшаў на замену ў першым тайме, а ў дадатковы час адзначыўся голам. 21 жніўня ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену.

Сезон 2022 пачынаў у дублі салігорскага клуба, а ў красавіку быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3]. Замацаваўся ў складзе петрыкаўскай каманды, за 8 матчаў забіў 10 галоў, узначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У чэрвені 2022 года быў вернуты ў асноўную каманду салігарчан, дзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў складзе, пераважна выходзячы на замену.

У 2023 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Шахцёра», дзе стаў рэгулярна забіваць, за 13 гульняў чэмпіянату адзначыўся 12 галамі. У ліпені 2023 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[4]. З кастрычніка 2023 года стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, а ў красавіку 2024 года быў адпраўлены ў рэзервовую каманду.

У ліпені 2024 года на правах арэнды далучыўся да саратаўскага «Сокала»[5].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

12 кастрычніка 2023 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Румыніі (0:0).

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads