Якаў Рыгоравіч Крэйзер

савецкі военачальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Якаў Рыгоравіч Крэйзер
Remove ads

Якаў Рыгоравіч Крэйзер (4 лістапада 1905, Варонеж — 29 лістапада 1969, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962), Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Якаў Рыгоравіч Крэйзер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Якаў Рыгоравіч Крэйзер нарадзіўся 4 лістапада 1905 года ў яўрэйскай сям’і ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1921 года. Добраахвотнікам уступіў у 22-ю пяхотную школу. Пасля яе заканчэння быў прызначаны камандзірам узвода ў адну з частак Маскоўскага гарнізона. З 1928 года — у 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, у якой прайшоў па ўсіх прыступках каманднай лесвіцы ад камандзіра роты да камандзіра палка. У 1939—1940 гг. спачатку намеснік камандзіра, затым камандзір 172-й стралковай дывізіі. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў удасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ прызначаны камандзірам 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі 7-га механізаванага корпуса.

У пачатку ліпеня 1941 года ў раёне горада Барысава 1-я мотастралковая заступіла шлях 18-й танкавай дывізіі вермахта і больш за дзесяць дзён стрымлівала яе прасоўванне ўздоўж аўтастрады Мінск — Масква. За гэты час войскі 2-га стратэгічнага эшалона РСЧА паспелі заняць абарону па Дняпры.

11 ліпеня прыйшоў загад вывесці 1-ю мотастралковую дывізію з бою, аднак ужо на наступны дзень дывізію накіравалі на ліквідацыю нямецкага плацдарму, захопленага на Дняпры. 12 ліпеня Крэйзер быў паранены і эвакуіраваны.

Remove ads

Узнагароды

• медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 561[4]
• 5 ордэнаў Леніна
• 4 ордэны Чырвонага сцяга
• ордэн Суворава I-й ступені
• ордэн Суворава II-й ступені
• ордэн Кутузава I-й ступені
• ордэн Багдана Хмяльніцкага I-й ступені

Зноскі

1. Крейзер Яков Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Крейзер Яков Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. Yakov Grigoryevich Kreizer // TracesOfWar

4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 22 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 26 июля (№ 33 (108)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads