Joomla

сістэма кіравання змесцівам From Wikipedia, the free encyclopedia

Joomla
Remove ads

Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.

Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...
Remove ads

Этымалогія

Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае»,[10] што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.

Апісанне сістэмы

CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з'яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.

Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў,[11] якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.

Remove ads

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні

  • Для версій 1.6, 1.7 і 2.5 патрабуюцца, прынамсі, Apache 2.0, PHP 5.2.4 і MySQL 5.0.4.[12]
  • Для версіі 3.x патрабуюцца PHP 5.3.1+ (Magic Quotes GPC off), MySQL 5.1+ (з падтрымкай InnoDB), Apache 2.x+ (з модулямі mod_mysql, mod_xml, і mod_zlib)[12]

Гісторыя версій

Больш інфармацыі Версія, Дата выхаду ...
Remove ads

Выкарыстанне ў электроннай камерцыі

На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці:

  • VirtueMart
  • Joomshopping
  • Tienda

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads