Shoot-Out 2012 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2012 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2012 (таксама вядомы як PartyPoker.com Shoot-Out 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 27 па 29 студзеня 2012 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў трэцім розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Bwin. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Леташні чэмпіён Найджэл Бонд саступіў ужо ў першым раўндзе леташняму фіналісту Роберту Мілкінсу (15:30). Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Дзіна Цзюньхуэя (53:27), Фергала О'Браена (90:0), Стывена Магуайра (87:1), Марка Дэвіса ў чвэрцьфінале (77:12), Дэйва Харальда ў паўфінальным матчы (56:30) і Грэма Дота ў фінальным паядынку (61:23). Такім чынам, 32-гадовы англічанін выйграў свой трэці прафесійны тытул у кар'еры і першы з лютага 2010 года (пасля перамогі на пятым этапе Pro Challenge Series). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Стывен Лі аформіў брэйк у 121 бал у другім раўндзе, а Мартын Гоўлд здзейсніў серыю ў 135 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2012 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Bwin. Яна забяспечыла прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2012 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Два снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (4) і Роні О'Саліван (16).

Восем гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у трэці раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Стывен Хендры (20), Кен Доэрці (33), Найджэл Бонд (37), Стыў Дэвіс (44), Алан Мак-Манус (46), Тоні Дрэга (54), Бары Пінчэс (55) і Род Лоўлер (59). Джымі Уайт (47) і Джэймс Уатана (58) таксама былі уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняліся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матча.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2012 годзе сталі дзесяць гульцоў: Джэк Лісоўскі (39), Джэймі Джонс (41), Лян Вэньбо (42), Сяа Гадун (50), Марк Джойс (51), Бэн Вуластан (52), Майкл Уайт (57), Джэймс Уатана (58), Лю Чуан (60) і Лю Сун (61). Джэймс Уатана павінен быў дэбютаваць у 1990 годзе, але зняўся з турніру, а Лян Вэньбо быў уключаны ў сетку Shoot-Out 2011 года, аднак таксама не згуляў там ніводнага матча.

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2012 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагаў толькі дзеючы чэмпіён Найджэл Бонд.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2012 года стаў 54-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 49 гадоў, а Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду — па 46. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2012 стаў 20-гадовы Майкл Уайт. Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу таксама было па 20 гадоў, а Лю Чуану — 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
Больш інфармацыі Р, Гулец ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 лістапада 2011 года, на другі гульнявы дзень чэмпіянату свету сярод ветэранаў. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Соценныя серыі

Больш інфармацыі Гулец, 100+ ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads