Shoot-Out 2015 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Shoot-Out 2015 (таксама вядомы як Betway Shoot-Out 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 4 па 6 сакавіка 2015 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betway. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл саступіў ужо ў першым раўндзе бельгійцу Луку Брэсэлю (20:65). Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт, які перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (75:0), Джад Трампа (40:17), Тома Форда (107:16), Бэна Вуластана ў чвэрцьфінале (84:8), Кайрэна Уілсана ў паўфінальным матчы (76:53) і Сяа Гадуна ў напружаным фінальным паядынку (54:48). Такім чынам, 23-гадовы валіец выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Мартын Гоўлд аформіў брэйк у 116 балаў у другім раўндзе, а Шон Мёрфі здзейсніў серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.
Remove ads
Прызавыя грошы
У 2015 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betway. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Remove ads
Удзельнікі
На турніры Shoot-Out 2015 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (2), Дзін Дзюньхуэй (4) і Марка Фу (10).
Чацвёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у шосты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан Мак-Манус (19), Род Лоўлер (29), Кен Доэрці (34) і Найджэл Бонд (54). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.
Дэбютантамі Shoot-Out у 2015 годзе сталі шасцёра гульцоў: Кайрэн Уілсан (53), Гэры Уілсан (55), Напон Саенхам (60), Сэм Бэйрд (62), Крыс Уэйклін (63) і Фрэйзер Патрык (64).
Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе і Дамінік Дэйл у 2014 годзе.
Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2015 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 49 гадоў, а Дэйву Харальду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2015 стаў 19-гадовы Лука Брэсэль. Напону Саенхаму і Крысу Уэйкліну было па 22 гады, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 23.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
- Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Remove ads
Ход турніру
Лёсаванне першага раўнда было праведзена 12 лютага 2015 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.
Першы раўнд (1/32 фіналу)
Другі раўнд (1/16 фіналу)
Трэці раўнд (1/8 фіналу)
Чвэрцьфіналы
Паўфіналы
Фінал
Remove ads
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У рамках турніру Shoot-Out 2015 было зроблена было зроблена 25 паўсоценных брэйкаў (на 11 больш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі два былі соценнымі.
Па тры паўсоценныя серыі на турніры выканалі пераможца Майкл Уайт і Шон Мёрфі. Мёрфі таксама стаў адным з двух аўтараў соценных брэйкаў, здзейсніўшы серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда супраць Мартына Гоўлда. У сваю чаргу Гоўлд аформіў найвышэйшую серыю спаборніцтва ў 116 балаў у матчы другога раўнда супраць Роры Мак-Лаўда, за якую атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Remove ads
Відэа
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Лука Брэсэль – Дамінік Дэйл)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Мэцью Сэлт – Джад Трамп)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Роры Мак-Лаўд – Найджэл Бонд)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Шон Мёрфі – Джэймі Бёрнэт)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Алан Мак-Манус – Энтані Хэмілтан)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Джо Свэйл – Бары Хокінс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Марк Джойс – Джэймі Джонс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Стывен Магуайр – Сэм Бэйрд)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Том Форд – Джэк Лісоўскі)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Грэм Дот – Джымі Робертсан)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Род Лоўлер – Джэрард Грын)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Джон Хігінс – Марк Уільямс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Фрэйзер Патрык – Марк Дэвіс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Джо Пэры – Майк Дан)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Маркус Кэмбэл – Крыс Уэйклін)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Дэчават Пумджаенг – Джымі Уайт)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Марк Сэлбі – Энтані Мак-Гіл)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Кен Доэрці – Альфрэд Бёрдэн)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Адыт'я Мехта – Напон Саенхам)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Цепчая Ун-Ну – Марк Ален)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Кайрэн Уілсан – Курт Мэфлін)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Дэвід Морыс – Мэцью Стывенс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Пітэр Эбдан – Гэры Уілсан)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Мартын Гоўлд – Дэвід Гілберт)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Сяа Гадун – Пітэр Лайнс)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Алістэр Картэр – Марк Кінг)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Эндру Хігінсан – Рыкі Уолдэн)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Джэймі Коўп – Бэн Вуластан)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Сцюарт Бінэм – Фергал О'Браен)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Майкл Холт – Раян Дэй)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Роберт Мілкінс – Майкл Уайт)
- Матч 1/32 фіналу Shoot-Out 2015 (Дэйв Харальд – Роні О'Саліван)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Джэймі Джонс – Сцюарт Бінэм)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Джо Пэры – Лука Брэсэль)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Роні О'Саліван – Том Форд)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Мартын Гоўлд – Роры Мак-Лаўд)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Сэм Бэйрд – Рыкі Уолдэн)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Альфрэд Бёрдэн – Фрэйзер Патрык)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Бары Хокінс – Энтані Мак-Гіл)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Майкл Уайт – Джад Трамп)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Джымі Уайт – Кайрэн Уілсан)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Грэм Дот – Род Лоўлер)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Энтані Хэмілтан – Шон Мёрфі)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Сяа Гадун – Марк Ален)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Крыс Уэйклін – Дэвід Морыс)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Бэн Вуластан – Адыт'я Мехта)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Алістэр Картэр – Майкл Холт)
- Матч 1/16 фіналу Shoot-Out 2015 (Марк Уільямс – Пітэр Эбдан)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Кайрэн Уілсан – Бары Хокінс)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Мартын Гоўлд – Шон Мёрфі)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Альфрэд Бёрдэн – Сэм Бэйрд)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Джо Пэры – Бэн Вуластан)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Том Форд – Майкл Уайт)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Джэймі Джонс – Марк Уільямс)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Сяа Гадун – Дэвід Морыс)
- Матч 1/8 фіналу Shoot-Out 2015 (Майкл Холт – Род Лоўлер)
- Чвэрцьфінальны матч Shoot-Out 2015 (Майкл Уайт – Бэн Вуластан)
- Чвэрцьфінальны матч Shoot-Out 2015 (Джэймі Джонс – Шон Мёрфі)
- Чвэрцьфінальны матч Shoot-Out 2015 (Кайрэн Уілсан – Майкл Холт)
- Чвэрцьфінальны матч Shoot-Out 2015 (Альфрэд Бёрдэн – Сяа Гадун)
- Паўфінальны матч Shoot-Out 2015 (Джэймі Джонс – Сяа Гадун)
- Паўфінальны матч Shoot-Out 2015 (Кайрэн Уілсан – Майкл Уайт)
- Фінальны матч Shoot-Out 2015 (Сяа Гадун – Майкл Уайт)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads