Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка
Remove ads

Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка (25 лістапада 1914, Бахмач, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 1964) — камандзір 800-га стралковага палка 143-й стралковай дывізіі 47-й арміі 1-га Беларускага фронту, падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Украінец. У 1935 годзе скончыў тэхнікум камуністычнай асветы ў г. Ніжын Чарнігаўскай вобласці. Працаваў райупаўнаважаным па нарыхтоўках у Чарнігаўскай вобласці. Член КПСС з 1940 года. У Савецкай арміі ў 1936—1937, у красавіку—лістападзе 1939 і са студзеня 1940 года. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Кіеўскім пяхотным вучылішчы.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

У 1943 годзе скончыў Ваенную Акадэмію імя Фрунзэ.

Камандзір 800 стралковага палка (143-я дывізія, 47-я армія, 1-ы Беларускі фронт) падпалкоўнік Каламійчанка вылучыўся ў Вісла-Одэрскай аперацыі. 15 студзеня 1945 года яго полк прарваў доўгачасовую абарону праціўніка каля населенага пункта Хатомаў (Польшча), у ноч на 16 студзеня фарсіраваў Віслу і заняў плацдарм на левым беразе, чым спрыяў пераадоленню воднай мяжы часцямі дывізіі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы і ўтрыманне плацдарму на яе заходнім беразе, падпалкоўніку Івану Дзмітрыевічу Каламійчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэны Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны працягнуў службу ў арміі. З 1960 года палкоўнік у адстаўцы.

Памёр у 1964 годзе. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках горада Магілёва[1]. У 1965 годзе на магіле пастаўлена стэла[2].

Remove ads

Узнагароды

Увекавечванне памяці

Зноскі

  1. 31. Магіла Каламійчанкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads