Украінцы

усходнеславянскі народ From Wikipedia, the free encyclopedia

Украінцы
Remove ads

Украінцы (укр.: українці) — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.

Хуткія факты Украінцы, Саманазва ...

За межамі тэрыторыі Украіны пражываюць: у Польшчы, Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША, Казахстане, Бразіліі, Венгрыі, Расіі і многіх іншых краінах. Агульная колькасць перавышае 46 мільёнаў чалавек. З іх 37 мільёнаў пражывае ва Украіне[крыніца?].

Remove ads

Мова

Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:

  • паўночны,
  • паўднёва-заходні,
  • паўднёва-ўсходні.

Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Пісьменнасць — на аснове кірыліцы.

Колькасць і рассяленне

Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250,000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.

Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads