Іван Якімавіч Міско
беларускі скульптар (нар. 1932) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Які́мавіч Міско́ (нар. 22 лютага 1932, Чамяры, Навагрудскае ваяводства) — беларускі скульптар. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка на хутары Чамяры[1] Слонімскага павета ў Заходняй Беларусі (у той час у складзе Польшчы). Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[2], часта сустракаўся з Заірам Азгурам[3].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы[2].
З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці[3].
Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979)[2][4].
Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 года)[2].
Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў горадзе Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб’я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў)[2], Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.
22 жніўня 2019 гістарычны цэнтр Слоніма ўпрыгожыла бронзавая статуя Льва Сапегі. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[5].
Быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў Беларусі, шмат гадоў узначальваў Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве[6].
Remove ads
Узнагароды і званні

- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР[7] (1989)
- Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1977)[4]
- Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2014)
- Народны мастак Беларусі (2008)[8]
- Медаль Францыска Скарыны (2002)[1]
- Член Саюза мастакоў СССР[9] і Беларускага саюза мастакоў.
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976)[1]
- Ордэн Францыска Скарыны (2023)[10]
Адзначаўся дыпломамі, прызамі і памятнымі знакамі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў[6]. Федэрацыя касманаўтыкі Расіі ўзнагародзіла скульптара медалём «За заслугі»[6].
Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій[6].
У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads