Валерый Сяргеевіч Гарбачык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Гарбачык (нар. 19 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чалябінск».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, у той час выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў пачатку 2016 года Гарбачык рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы-СТІ»[4].
У сезоне 2017 стаў іграком смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[5]. У пачатку 2018 года стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Смалявічы».
У жніўні 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клуб «Ліепая»[7].
У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэнні арэнды, стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[8], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[9]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі, у ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў складзе.
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У 2022 і 2023 гадах станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[13] і неўзабаве стаў іграком расійскага «Чалябінска»[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads