Васіль Робертавіч Вільямс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Робертавіч Вільямс (27 верасня (9 кастрычніка) 1863 ці 9 кастрычніка 1863[1], Масква — 11 лістапада 1939[1], Масква) — расійскі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН БССР (1929), АН СССР (1931), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства[3].
Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[3]. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг[3]. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.
Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу[3]. Разам з П. А. Костычавым заснавальнік агранамічнага глебазнаўства[3].
Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства[3]. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.
Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі Д. М. Пранішнікава . Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.
У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.
Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна Фаня Гельцэр .
Памёр 11 лістапада 1939 года. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоў[4].
Remove ads
Памяць

- У гонар Вільямса названы вуліцы ў Казані, Пермі, Бранску, Туле, Ліпецку, Дняпре, Кіеве, Адэсе, Краматорску, Горлаўцы і Янакіеве. У Мінску — вуліца і завулак. У Краснадары названы завулак.
- У Маскве на тэрыторыі Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі ўсталяваны помнік Вільямсу.
- У Кішынёве, з-за таго што ў назве вуліцы Вільямса не было ініцыялаў, а ў дакументах муніцыпалітэта не знайшлося ніякіх тлумачэнняў аб яго асобы, то павесілі новыя шыльды на лацінцы з імем R. Williams. У цяперашні час на гэтай вуліцы засталіся ўсяго толькі тры старыя дамы.
- У 1949 годзе ў СССР была выпушчаная паштовая марка, прысвечаная Вільямсу.
- Імя В. Р. Вільямса прысвоена Усерасійскаму навукова-даследчаму інстытуту кармоў.
- У Карасускім раёне Кустанайскай вобласці Казахстана у гонар В. Вільямса названы пасёлак.
- У 1968 годзе УАСГНІЛ заснавала залаты медаль імя В. Р. Вільямса[3].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені;
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені;
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені;
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені;
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені;
- Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»;
- Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых».
- Удастоены звання Героя Працы (1923).
- Узнагароджаны ордэнам Леніна (1935), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1924, 1936).
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Собисевич А. В. III Всероссийская научная конференция «Проблемы истории, методологии и социологии почвоведения» (Пущино, 15–17 ноября 2017 г.), The Third All-Russian Scientific Conference “The Problems of the History, Methodology and Sociology of Soil Science” // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 135–142. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11973
- Вильямс Василий Робертович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113-114. — 737 с.
- Могила В. Р. Вильямса в дендрологическом саду парка Тимирязевской сельскохозяйственной академии Архівавана 19 сакавіка 2016. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads