Вікторыя Іванаўна Лук’янец
украінская оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікторыя Іванаўна Лук’янец (лац.: Viktoria Lukianets, нар. 20 лістапада 1966 года, Кіеў, УССР, СССР) — адна з самых тытулаваных украінскіх оперных спявачак, Народная артыстка Украіны (2001). У яе актыве — дзясяткі выступленняў на прэстыжных сусветных сцэнах, у прыватнасці ў Метрапалітэн-опера і Ла Скала. Яна салістка Венскай оперы, а з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца.
Remove ads
Біяграфія
Вікторыя нарадзілася ў Кіеве. Сваю музычную адукацыю пачала ў раннім узросце, да пяці гадоў з урокаў ігры на фартэпіяна. Вучыцца спеву пачала ва ўзросце 14 гадоў, пазней паступіла ў Кіеўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. Чайкоўскага, якую паспяхова скончыла ў 1989 годзе. У гэтым жа годзе яна пачала сваю прафесійную кар’еру ў Акадэмічным тэатры оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі.
У 1990 годзе ў Токіа атрымала 1-ю прэмію на міжнародным конкурсе вакалістаў (1990 Tokyo International Vocalists Competition) Канцэртнай асацыяцыі «Музыку народу» (The Min-On Concert Association) і ў Вене на міжнародным конкурсе Моцарта (International Mozart Competition in Vienna). У 1991 годзе ёй прысудзілі 1-ю прэмію на міжнародным конкурсе Марыі Калас у Афінах. Далей дэбютавала ў Італіі, Францыі, Партугаліі, Японіі і Грэцыі.
У 1993 годзе яна дэбютавала ў Венскай дзяржаўнай оперы, у ролі Царыцы ночы у оперы Моцарта «Чароўная флейта» і стала ўлюбёнкай венскай публікі. На гэтай сцэне яна выконвала партыі Джыльды (Рыгалета), Віялеты (Травіята), Оскара (Баль-маскарад), Адыні (Любоўны напой), Эльвіры (Пурытанін), Разіны (Севільскі цырульнік), Лючыя (Лючыя дзі Ламермур), Афеліі (Гамлет), Алімпіі (Казкі Гофмана).
У 1995 годзе — лаўрэат фестывалю ў Зальцбургу і дэбютавала ў італьянскім тэатры Ла Скала. Вікторыя Лук’янец выступала з вядомымі сусветнымі тэнарамі — Пласіда Дамінга, Хасэ Карэрасам і Лучана Павароці.
Вікторыя Лук’янец выступае на галоўных оперных сцэнах свету: Метрапалітэн-опера ў Нью-Ёрку, Ла Скала ў Мілане, Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн у Лондане, Опера Бастылія ў Парыжы, Баварская дзяржаўная опера ў Мюнхене, Гамбургская дзяржаўная опера, Нямецкая дзяржаўная опера у Берліне, Стары тэатр (ням.: Aalto-Musiktheater Essen) ў Эсэне, Жэнеўскі Вялікі тэатр, Каралеўская опера Валоніі ў Льежы.
Сярод самых паспяховых выступаў можна адзначыць яе спевы ў «Кантаце» Моцарта у Венскім музычным таварыстве ў Wiener Musikverein, партыя Разауры у оперы «Хітрая ўдава» Вольфа-Ферары на сцэне Опернага тэатра Ніцы, партыя Берты у оперы «Прарок» Джакома Меербера і партыя Віялеты ў «Травіяце» Джузэпэ Вердзі ў Буэнас-Айрэсе.
Вядомы італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі назваў імёны «трох вялікіх Травіят» — Марыі Калас, Тэрэзы Стратас і Вікторыі Лук’янец.
У рэпертуары спявачкі творы ўкраінскіх кампазітараў: Мікалая Лысенкі, Кірыла Сцяцэнка, Якава Стэпнага, Льва Равуцкага, Барыса Ляташынскага , Міраслава Скорыка, Ляўка Калодуба, Леапольда Яшчанка, Валянціна Сільвестрава, Юрыя Ішчанка, Лесі Дычка.
Яе бельканта параўноўваюць з галасамі прымадонаў мінулага стагоддзя Амеліты Галі-Курчы і Адэліны Паці. У яе рэпертуары больш за 50 вядучых партый на сямі мовах, а гастрольны графік складзены на гады наперад.
На канцэртах Вікторыі Лук’янец часта побач з опернымі арыямі ганаровае месца займаюць украінскія народныя песні, якія яна выконвае як з сімфанічнымі, так і з народнымі аркестрамі. 22 жніўня 2014 года ў Кіеве адбыўся канцэрт «Скарбы Украінскай народнай песні», на якім Вікторыя Лук’янец спявала ў суправаджэнні Нацыянальнай заслужанай капэлы бандурыстаў Украіны імя Г. І. Майбарады.
Remove ads
Асабістае жыццё
Ужо шмат гадоў запар Вікторыя Лук’янец з мужам і дачкой жывуць у Аўстрыі, дзе яна салістка Венскай оперы. А з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца.
Пляменніца Вікторыі Саламія Лук’янец у 2011 годзе стала «Гонарам краіны» у намінацы «Рэдкі талент».
Узнагароды
- Народная артыстка Украіны (2001)[1].
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2009)[2].
Зноскі
- Указ Президента Украины № 807/2001 від 7 вересня 2001 року . Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2017.
- Указ Президента Украины № 26/2009 від 16 січня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України» . Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads