Гарадзельская унія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́льская унія — саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, аформлены прадстаўнікамі абодвух бакоў на сумесным з’ездзе (сойме) 2 кастрычніка 1413 года ў Гарадле на Бугу (цяпер вёска ў Грубяшоўскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы).[1]
З’езд сабраўся пасля польска-вялікалітоўскай перамогі ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў і замацаваў адносіны дзвюх дзяржаў у новых палітыка-стратэгічных умовах. Вынікі з’езда замацавалі трыма актамі. Першы акту выдадзены ад імя 47 польскіх паноў, які прынялі літоўскія баярскія роды ў гербавыя брацтвы і дазволілі ім карыстацца сваімі гербамі. Другі -- ад імя літоўскіх баяр, зафіксаваў прыняцце імі польскіх гербаў, а таксама абавязацельствы бакоў не выбіраць уладара сваёй дзяржавы без згоды другога боку. Трэці — Гарадзельскі прывілей караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта.[1]
Remove ads
Акты
Польскіх паноў
Арыгінал да Другой сусветнай вайны захоўваўся ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў пад № 176. Перагамен, 73 × 27 + 9 см. Пазнейшая гісторыя дакумента не вядома.[2]
Літоўскіх баяр
Арыгінал BKsCz. Perg. 301. Пергамін, 52 × 34 + 11 см.[2]
Гарадзельскі прывілей
Арыгінал асобніка Каралеўства Польскага -- BKsCz. Perg. 300. Пергамін, 65 × 37 + 11, 5 см. На дакуменце захаваліся дзве маестатавыя пячаткі — караля польскага Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.[2]
Арыгінал асобніка Вялікага Княства Літоўскага захоўваўся ў дзяржаўным архіве, з XVI ст. — у архіве князёў Радзівілаў. Загінуў падчас Другой сусветнай вайны ў Варшаве.[2]
Выдадзены 2 кастрычніка 1413 года ад імя караля польскага і вярхоўнага князя літоўскага Уладзіслава Ягайлы i вялікага князя літоўскага Вiтаўта. Напiсаны лацінскай мовай. Сведкамі-гарантамі выступілі архіепіскапы і епіскапы Кароны і Княства, шматлікія польскія ўраднікі.[2]
Дакумент абвяшчаў інтэграцыю Кароны і Княства на грунце ўмацавання каталіцтва. Канкрэтазавалася палажэнне Крэўскай уніі 1385 года, што да ўключэння Вялікага Княства Літоўскага ў склад Каралеўства Польскага. Касцёлам і каталіцкаму кліру Княства надаваліся правы на ўзор касцёлаў і кліру ў Кароне. Панам і баярам Княства, толькі католікам, якія атрымалі гербы ад польскіх паноў, пацверджана права на вольнае распараджэнне родавымі маёнткамі, а таксама маёнткамі, атрыманымі ад вярхоўнай улады (са згоды вялікага князя), на атрыманне і перадачу маёнткаў у спадчыну, на запіс жонцы вена, забяспечанага на маёнтках. Прывілей дазваляў літоўскім панам і баярам выдаваць дачок замуж толькі за католікаў, каб выключыць пераход маёнткаў у рукі праваслаўных. Пацверджаны абавязак паноў і баяр да ваеннай службы, сплаты падаткаў на рамонт і будаўніцтва дзяржаўных замкаў, падтрыманне ваенных дарог.[2]
Прывілей абавязваў паноў і баяр Княства захоўваць вернасць Ягайле і Вітаўту і іх нашчадкам. Вызначалася, што пасля смерці Вітаўта паны і баяры Княства могуць выбіраць новага вялікага князя літоўскага толькі са згоды караля польскага і польскіх паноў і наадварот, пасля смерці Ягайлы без спадчыннікаў — выбары новага польскага караля павінны быць са згоды паноў і баяр Княства. Такім чынам, вызначаліся роўнапраўныя адносіны Кароны і Княства ў межах саюза. Прадугледжвалася правядзенне супольных соймаў Кароны і Княства ў Любліне, Парчаве і іншых месцах. На ўзор Каралеўства Польскага ўводзіліся ўрады ваяводы віленскага, кашталяна віленскага, ваяводы троцкага, кашталяна троцкага, вызначаўся парадак, што гэтыя ўрады змогуць атрымаць толькі католікі.[2]
У прывілеі пададзены спіс літоўскі баяр, якія прынялі гербы ад польскіх паноў.[2]
Remove ads
Прынятыя гербы
Уладзіслаў Сямковіч згадвае яшчэ аднаго баярына, які прыклаў пячатку да акту Гарадзельскай уніі, імя яго добра чытаецца, але ва ўладальніцкім тытуле толькі некалькі разборлівых літар. Яго герб — на тарчы "літара S, нахіленая направа, з крыжам наверсе". На думку Сямковіча, гэта не можа быць герб "Шранява", бо пячатку са "Шранявай" прыклаў да актаў нейкі Ян з Гродзіны і яна захавалася на дакуменце ў добрым стане. Сямковіч думае, што на пячатцы баярына герб "Быліна", вядомы па пячатках і апісаннях канца XIV — пачатку XV ст. як "S з крыжам". Аднак, роды гербу "Быліна" ў Гарадзельскіх актах сярод адаптавальнікаў не згаданы. Развязаннем праблемы можа быць завяршэнне спісу родаў у акце словам etc., што можна разумець як большую колькасць родаў адаптавальнікаў.
Remove ads
Ацэнкі
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам была замацавана Торунскім мірным дагаворам у 1411 годзе, але не ліквідавала пагрозы з боку Ордэна для Кароны і Княства. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы вялікі магістр Генрых Плаўэн энергічна ўзяўся за аднаўленне моцы Ордэна, што значыла магчымасць новай вайны. У такой сітуацыі Ягайла і Вітаўт вырашылі замацаваць свой саюз, але пры гэтым Вітаўт імкнуўся ўнікнуць ад Польшчы.
На думку Эдвардаса Гудавічуса, у параўнанні з невыразным паняццем «злучэнне (прымыканне)» ў Крэўскі акце, «далучэнне» ў Гарадзельскім акце значыла відавочнае падпарадкаванне Княства, а для вышэйшай арыстакратыі каталіцкага веравызнання, якая толькі пачала палітычна сябе праяўляць, гэта значыла ўключэнне ў польскія саслоўныя інстытуты.[10]
Паводле артыкулаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайла; частка вотчынных правоў Ягайлы на землі ВКЛ пераходзіла польскай Кароне, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці стальца і тытула вялікага князя літоўскага, што скасоўвала вызначанае Віленска-Радамскім актам аднаўлення простага ўладарання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетняй дачкі Ягайла. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і другой па значнасці асобай ва ўладнай сістэме злучанай дзяржавы.
Права займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай арыстакратыі, якая прыхільна паставілася да уніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення вялікага князя Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і такім чынам пазбавіць Тэўтонскі ордэн так званай хрысціянска-асветніцкай місіі — галоўнага аргументу экспансію на ўсход.
Праваслаўныя князі і баяры з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага і іншых княстваў не ўдзельнічалі ў з’ездзе ў Гародлі, акты уніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.
Гарадзельская унія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы, што забароны праваслаўным займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах трымалася не заўсёды, гэта стала магчымай падставай для дыскрымінацыі.
Меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў Княстве. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва Княства «далучаецца, злучаецца, уключаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага Каралеўства. Паны, шляхта і баяры Княства, якія прымуць каталіцкую веру і атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта, пацвярджаліся іх правы на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасці і атрымання спадчыны. Гарантаваліся правы жанчын на валоданне ўласных маёнткаў. Паны і шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць вернасць і пастаянасць каралю Ягайлу і вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў стварэння Віленскага і Троцкага ваяводстваў, адпаведна і ўрадаў іх ваявод і кашталянаў, а таксама іншых. Асабліва важнае значэнне меў артыкул, якім замацоўвалася, што пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не павінны выбіраць сабе новага князя без згоды Ягайлы і польскіх паноў, а тыя пасля смерці Ягайлы не павінны выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў першы артыкул, у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ і Польшчы, бо калі выбіраўся асобны князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць са згоды Вітаўта і шляхты, сведчыць аб раўнапраўным становішчы абедзвюх дзяржаў.
Прывілей прадугледжваў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства), не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць у панскай радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads