Глеб Алегавіч Жалезнікаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глеб Жалезнікаў (нар. 31 ліпеня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец аршанскай ДЮСШ-2, займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2014 года пачаў прыцягвацца да дубля бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся на наступны год. У 2016 годзе стаў з’яўляцца і асноўнай камандзе бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 чэрвеня 2016 года ў матчы з мінскім «Дынама» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль.
У пачатку 2017 года далучыўся да «Оршы», але не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у «Асіповічы», дзе адзначыўся 5 галамі, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Гуляў у стартавым складзе каманды, аднак у ліпені 2018 года пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў «Оршу», дзе замацаваўся ў аснове.
Са студзеня 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. Неўзабаве «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе магіляўчан. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[5], аднак праз праблемы са здароўем не выхадзіў на поле ў сезоне 2023. У верасні 2023 года пакінуў «Дняпро»[6].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads