Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова г. Гродна.
Remove ads
Гісторыя
З’яўляецца гістарычным правапераемнікам Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781 гг.). 9 жніўня 1958 г. рашэннем Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці Гродзенскага медыцынскага інстытута.[2] Першапачаткова існаваў толькі лячэбны факультэт. Пазней, у 1970 г. было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, у 1979 г. — педыятрычны факультэт. У 1991 г. упершыню ў Беларусі арганізавана аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, а ў 1995 г. арганізаваны факультэт замежных студэнтаў. У 1993 г. упершыню ў Беларусі пры ГрГМІ адкрыты медыка-псіхалагічны факультэт.
У 2000 г. ГрГМІ быў прысвоены статус універсітэта.
Remove ads
Сучасны стан
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт налічвае 45 кафедраў, мае 4 навучальныя корпусы, 4 студэнцкія інтэрнаты, 2 спартыўныя залы, навуковую бібліятэку.
У цяперашні час у ГрДМУ працуюць:
- цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
 - лабараторыі па вывучэнню газатранспартнай функцыі крыві
 - вывучэнню эпідэміялогіі, дыягностыкі і лячэння наркаманіі і алкагалізму
 - па дыягностыцы і лячэнні арытміі сэрца
 - рэспубліканскі гепаталагічны цэнтр
 - камп’ютарна-інфармацыйны цэнтр.
 
Remove ads
Факультэты
Рэктары
- Леанард Феліксавіч Супрон (1958—1962)
 - Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (1962—1998)
 - Пётр Васілевіч Гарэлік (1998—2010)
 - Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі (2010—2020)
 - Алена Мікалаеўна Краткова (21 верасня 2020 — 6 снежня 2021)
 - Ігар Георгіевіч Жук (з 21 сакавіка 2022)
 
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
- Юрый Іванавіч Бандажэўскі
 - Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (нар. 1924) — оталарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар
 - Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева (1905—1990) — доктар медыцынскіх навук, загадчык кафедрай дэрматавенералогіі ў 1963—1977 гг.
 - Ігар Канстанцінавіч Жмакін (нар. 1926) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. З 1961 г. прарэктарпа навуковай і навучальнай частцы, з 1969 г. загадчык кафедрай нармальнай фізіялогіі[3].
 - Уладзімір Максімавіч Калтанюк (1921—2002) — выпускнік 1966 г., доктар медыцынскіх навук, дэкан лячэбнага факультэта ў 1990—1997 гг.
 - Іван Іванавіч Канус
 - Міхаіл Васільевіч Караблёў (1923—1987) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1960—1987 гг. загадчык кафедрай фармакалогіі
 - Андрэй Георгіевіч Майсяёнак
 - Ніна Фёдараўна Сіляева
 
Remove ads
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
 - Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 435.
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

