Дзевінскае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзе́вінскае, Дзе́віна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса.
Remove ads
Назва
Побач з паўднёвай канцавінай Дзевінскага возера знаходзіцца вёска Дзевіна, назва якой звязаная з назвай возера.
Згодна з В. Жучкевічам, аснова назвы вёскі Дзевіна відавочная — дзева — з фармантам прыналежнасці[1].
У вёсцы Сімахі на беразе Дзевінскага возера падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2021 годзе былі запісаныя звесткі пра каменнага ідала, што стаяў на пагорку над возерам. Прыблізна ў 1870—1880 гадах яго завезлі чаўнамі і скінулі ў ваду пасярод возера, а на яго месцы паставілі праваслаўную капліцу. На месцы капліцы цяпер стаіць нядаўна ўсталяваны крыж.[крыніца?]
Пра каменнага ідала, якога патапілі, вядома таксама і з-над Богінскага возера каля Відзаў, недалёка ад літоўскай мяжы. У 1970-я гады ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду быў скінуты каменны ідал «Стод»[2]. Аснова «бог» у назве Богінскага возера найімаверней узнікла ў выніку пазнейшага перакладу літоўскага dievas «бог».[крыніца?]
Цераз цяперашнюю расійскую мяжу каля смаленскай Рудні знаходзіцца іншае Дзевіна возера, каля якой вёска Дзевіна. Магчыма, гэтыя два «божыя» азёры, якія знаходзяцца за 50 км адно ад аднаго, былі задзейнічаныя ў сакральных практыках старажытных балтаў днепра-дзвінскага міжрэчча.[крыніца?]
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні возера 2[3] км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Найбольшая глыбіня возера 9,6 м, сярэдняя 4,9 м. Плошча вадазбору 26,9 км² у межах Лучоскай нізіны.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—8 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 60 (месцамі да 200) метраў.
Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Прыбярэжная зона дна возера пясчаная, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць рака Глухая (з возера Ардышэва), ручаі, каналы, на поўначы выцякае рака Дзевінка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці да 25 м ад берага і да глыбіні 1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, лінь, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Замасточча, Дзевіна, Сімахі. Возера Дзевінскае ўваходзіць у зону адпачынку «Дзевіна»[4].
Remove ads
Зноскі
- В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 94.
- Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813.
- Оршанский лесхоз Архівавана 17 верасня 2012. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads