Дзмітрый Васілевіч Молаш
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 годзе стаў па меркаванні заўзятараў найлепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 года зноў з’явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 года вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 года за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы.
У лютым 2014 года быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[5]. У пачатку сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 года атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 года забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1). Па заканчэнні кантракта з «Дынама» ў снежні 2014 года пакінуў сталічны клуб[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 па 2011 год — ігрок нацыянальнай зборнай, за якую правёў 14 матчаў.
Трэнерская кар’ера
У верасні 2015 года Молаш, які так і не здолеў знайсці новы клуб, перайшоў на трэнерскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ, тым самым завяршыўшы кар’еру іграка[7]. У студзені 2016 года стаў трэнерам новага фарм-клуба БАТЭ — «Смалявічаў-СТІ»[8]. У чэрвені 2016 года, пасля звальнення з клуба Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[9]. У лютым 2017 года зацверджаны ў якасці трэнера «Смалявічаў-СТІ»[10]. Па выніках сезона 2017 смалявіцкі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, але Молаш у снежні 2017 года пакінуў клуб[11].
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў барысаўскім БАТЭ[12]. Застаўся ў камандзе і пазней, калі галоўным трэнерам стаў Аляксей Бага. У снежні 2019 года ўслед за Багам пакінуў БАТЭ[13].
У студзені 2020 года стаў памочнікам галоўнага трэнера ў латвійскім клубе «Ліепая»[14], а ў чэрвені таго ж года ўзначаліў каманду[15]. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з «Ліепаяй»[16]. Пакінуў латвійскі клуб па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[17].
У снежні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[18].
Дасягненні
У якасці іграка
Чэмпіён Беларусі (2): 2002, 2006
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2014
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2001, 2012, 2013
Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2006
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2002, 2006
У якасці трэнера
Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads