Дзісенскі павет (Расійская імперыя)
павет у Мінскай, пазней Віленскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзі́сенскі паве́т (Дзі́сненскі павет, руск.: Дисненский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Утвораны ў 1793 годзе ў складзе Мінскай губерні, знаходзіўся на самай яе поўначы. Межаваў з Дзвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрст. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губерні.

Адміністрацыйны цэнтр — Дзісна.
У 1866 годзе ў склад павета ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласці, 22 мястэчкі і заштатны горад Друя.
З 18 жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. Дзісенскі павет у складзе Віцебскай губерні[крыніца?]. У 1920 г. павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі павет.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У склад павета ўваходзілі наступныя воласці[1]:
- Богінская (з цэнтрам ў вёсцы Богі)
 - Варапаншчынская
 - Верхненская (з цэнтрам ў вёсцы Верхняе)
 - Глыбоцкая
 - Друйская (з цэнтрам ў вёсцы Мілашава)
 - Ёдская
 - Залеская
 - Ігуменская (з цэнтрам ў вёсцы Шкунцікі)[2]
 - Лужэцкая
 - Лявонпальская
 - Мёрская
 - Мікалаўская
 - Нова-Пагосцкая
 - Пастаўская
 - Перабродская (з цэнтрам ў вёсцы Лінкоўшчына)
 - Пліская
 - Празароцкая
 - Стафанпольская
 - Чарневіцкая (з цэнтрам ў вёсцы Ластаўка)
 - Чарэская
 - Язненская
 
Remove ads
Ураднікі павета
Вядомыя асобы
- Кастусь Акула (1925—2008) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нарадзіўся ў вёсцы Верацеі)
 - Уладзімір Беняшэвіч (1874—1938) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыст, член-карэспандэнт АН СССР (нарадзіўся ў мястэчку Друя)
 - Ігнат Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра
 - Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага
 - Пётр Бурэц — знакаміты дудар з вёскі Асінаўка
 - Язэп Драздовіч (1888—1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог (нарадзіўся ў засценку Пунькі)
 - Янка Пачопка (1890—1977) пісьменнік, фалькларыст
 - Міхась Машара (1902—1976) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык (нарадзіўся на хутары Падсосна)
 - Пятро Мятла (1890—1936) — грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі
 - Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863—1864, бібліяфіл
 - Стэфан Еўзебіуш Грынеўскі (1843—1914) — быў шляхціцам з родавага маёнтка Якубёнкі Дзісенскага павета, у 1863-м сасланы ў Томскую губерню за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага
 - Генрых Дмахоўскі (1810 — 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.
 
Цікавыя факты
Са шляхты Дзісненскага павета паходзіў Стэфан Яўсеевіч Грынявіцкі (1843–1914), бацька вядомага пісьменніка-рамантыка Аляксандра Грына, аўтара «Пунсовых ветразей» і «Бліскучага свету». За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага С.Грынявіцкі быў сасланы ў Калывань Томскай губерні, а потым у 1868 г. яму было дазволена перабрацца ў Вяцкую губерню. Там у яго ў шлюбе з Ганнай Сцяпанаўнай Грынявіцкай ў 1880 г. нарадзіўся сын Аляксандр. Прозвішча С. Грынявіцкага было русіфікавана на Грынеўскі[3] [4].
Remove ads
Зноскі
- Артыкул "Беларускія карані "Асоль", газета "Аргументы и факты в Белоруссии". – 2013. – 16 студзеня. – С. 25.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
