Каэсіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каэсіт, каўсіт — мінерал групы кварцу, адна з найбольш шчыльных паліморфная мадыфікацый крэменязёму SiO2. Названы ў гонар амерыканскага хіміка Л. Коўса (англ.: Loring Coes, Jr. 1915—1973), які штучна атрымаў гэты мінерал у 1953 годзе. Каэсіт утвараецца пры высокіх тэмпературах (500—800 °С) і ціску каля 35 кбар.
Крышталізуецца ў монаклінальнай сінгоніі. Утварае бясколерныя празрыстыя прызматычныя і таблітчастыя крышталі. Цвёрдасць 7,5—8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,95—3 г/см³.
Remove ads
У прыродзе
Прыродны каэсіт сустракаецца ў Арызонскім і іншых выбуховых метэарытных кратарах. Таксама ў санідзін-каэсітавым аклагіце з кімберлітавай трубкі на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі ўпершыню выяўлены імпактытах і выбуховых брэкчыях Лагойскага метэарытнага кратэра. Часам утрымлівае дамешкі алюмінію, жалеза, натрыю.
Літаратура
- Вераценнікаў М. В. Каэсіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 10.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads