Кіпу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіпу
Remove ads

Кі́пу (ісп.: quipu ад кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменнасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі часкі  (англ.) па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.). Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымянення такога спосабу вядзення бухгалтарскага ўліку, як двайны запіс[1].

Thumb
Кіпу інкаў. Музей Ларка (Ліма).
Хуткія факты Інда-арабская сістэма злічэння, Усходнеазіяцкія сістэма злічэння ...

У музеях свету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музеях Берліна і Мюнхена, меншыя — у музеях Перу.

Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесятковай сістэме злічэння. Сістэма кадзіравання ўключала прымяненне ключа галоўнага шнура, кадзіраванне колерам, кадзіраванне вузламі, фармат «утварэння серый», улік «фактару пазіцыі».

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads