Лысоўшчына

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лысоўшчынаmap
Remove ads

Лысо́ўшчына[1] (трансліт.: Lysoŭščyna, руск.: Лысовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 18 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва-паняцце, пусты ўчастак зямлі без лесу ці на месцы высечанага лесу[2].

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, даўняе ўладанне Прушынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе[3] маёнтак купіў мешчанін Стэфан Антонавіч Шот, губернскі сакратар, праваслаўны[4].

У канцы XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і фальварак.

Найноўшая гісторыя

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1858 год — 44 жыхары
  • кан. XIX ст. — вёска, 11 двароў, 79 жыхароў; фальварак, 2 двары, 4 жыхары
  • 1908 год — вёска, 12 двароў, 80 жыхароў; фальварак, 2 двары, 35 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 16 двароў, 78 жыхароў; фальварак, 1 двор, 7 жыхароў
  • 1960 год — 86 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў
  • 2010 год — 6 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2012 год — 7 гаспадарак, 11 жыхароў
  • 2019 год — 17 жыхароў[6]

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads