Любоў Дзмітрыеўна Усава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Дзмітрыеўна Усава (6 верасня 1921, Іркуцк, Іркуцкая губерня РСФСР — 2 студзеня 2015) — савецкі беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я гады яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адзнакай дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка[1]. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 года ў інстытуце «Мінскпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года[3].
Remove ads
Творчасць
Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) па вул. Кірава і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1952; сумесна з мужам), аднаўленне і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968)[2]. Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак[1]

Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.
Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага: набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ «Летняе»[3] (1970), «Зімовае»[3] (1975) і інш. (1960—1970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды» з вадаскідамі (1976[3]), ПДП зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.), лугапарка на паўднёвым беразе, лесапарку на ўсходнім беразе Заслаўскага вадасховішча, заходняй часткі водна-зялёнага дыяметра ў Мінску (1974—1976)[3]. Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш[2].
Remove ads
Узнагароды
За творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася медалямі[3], граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1968[3]), ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», дыпломамі Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект»[1].
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[4][5].
Зноскі
- Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Усова Любовь Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads