Маркава (Маладзечанскі раён)

аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маркава (Маладзечанскі раён)map
Remove ads

Ма́ркава[1] (трансліт.: Markava, руск.: Марково) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Маркаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Маркава знаходзіцца за 16 км на захад ад райцэнтра, горада Маладзечна і за 22 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні. За 5 км на захад праходзіць мяжа з Гродзенскай вобласцю. Мясцовасць належыць басейну Нёмана, праз вёску працякае рэчка Гадзея, прыток Ушы. Праз сяло праходзіць аўтадарога Р65 (Маладзечна — Смаргонь), іншыя дарогі вядуць у бок Маліноўшчыны і Трапалава.

Гісторыя

Вядомы з 1415 года як велікакняжацкае сяло і двор Маркаўскі стан. З 1476 года і да пачатку XVI ст. згадваецца як цэнтр павета і воласці. Разбурана ў 1519 годзе падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў. У 1532 годзе ўласнасць Яна Радзівіла. У 2-й палове XVI ст. — мястэчка, гаспадарскае ўладанне. У XVII ст. у мястэчку дзейнічаў касцёл. У XVIII ст. — цэнтр староства.

У 1740 годзе кашталян інфлянцкі Ян Юстыніян Шчыт пабудаваў новы касцёл, пры якім дзейнічала школа.

З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай — ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX ст. — мястэчка Вілейскага павета Мінскай губерні.

У 1806 годзе маёнтак Маркава набыў дваранін-каталік Ян Віктаравіч Любанскі.

У 1897 — мястэчка Лебедзеўскай воласці, мела царкву, капліцу, народнае вучылічша.

З 1921 года, паводле пагаднення паміж Польшчай і бальшавікамі — у складзе Віленскага ваяводства Польшчы.

З 1939 года — у Маладзечанскім павеце Вілейскай вобласці БССР.

З 12 кастарычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці.

З 1944 года — у Маладзечанскай вобласці.

З 1949 года — цэнтр калгаса «Чырвоны Прамень».

З 1960 года — у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

З 3 мая 2010 — аграгарадок.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1860 год — 369 чалавек, 45 двароў
  • 1897 год — 765 чалавек, 122 двары
  • 1999 год — 752 чалавекі
  • 2010 год — 692 чалавекі

Інфраструктура

Станам на 2017 год у аграгарадку працавалі:

  • сярэдняя школа (82 чалавекі)
  • дзіцячы садок
  • клуб
  • пошта
  • амбулаторыя
  • 4 крамы
  • бібліятэка

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads