Пінхус Крэмень
Беларускі і францускі мастак габрэйскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne; 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды, Расійская імперыя — 5 красавіка 1981, Серэ, дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, бацька — рамеснік. У 1909—1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.
У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр.: La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.
У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў Серэ, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).
Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Дзевяць яго жывапісных твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].
Remove ads
Зноскі
- Pinchus Kremegne — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Pinkus Krémègne // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Кремень Пинхус Архівавана 29 жніўня 2021.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads