Саламон Захаравіч Кацэнбоген

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саламон Захаравіч Кацэнбоген
Remove ads

Саламо́н Заха́равіч Кацэнбо́ген (28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года, Мінск, Расійская імперыя — 1 верасня 1946 года, Чалябінск, РСФСР), беларускі і савецкі філосаф і сацыёлаг, юрыст, арганізатар сацыялагічнай навукі ў Беларусі і Расіі ў 1920-х гадах. Беларуска-савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Саламон Захаравіч Кацэнбоген, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года ў Мінску[1][2][3].

У 1899—1904 гадах быў навучэнцам адной з мінскіх гімназій[2][3]. У сярэдніх класах захапіўся палітычнай дзейнасцю (у 1904 годзе ўступіў у Бунд[4]), быў выключаны з 5-га класа з «воўчым білетам» за ўдзел у страйку гімназістаў у абарону інтарэсаў вучняў польскай нацыянальнасці[2][3]. У 1905 годзе ўдзельнічаў у антыўрадавых узброеных дэманстрацыях[2][4]. Пасля — пераехаў у Гродна, дзе ў 1910 годзе скончыў мясцовую гімназію і атрымаў атэстат сталасці[2][3].

У 1910—1914 гадах вучыўся на эканамічным факультэце (аддзяленні) Кіеўскага камерцыйнага інстытута. Падчас вучобы ў Кіеве праявіў схільнасць да «навуковых даследаванняў» і талент журналіста, рэгулярна друкаваўся ў кіеўскіх часопісах і газетах на «сацыялагічныя і палітычныя тэмы». У 1912 годзе апублікаваў манаграфію «Крестьянская война в Германии»[1][2][3][5].

У 1914—1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Псіханеўралагічнага інстытута  (руск.) ў Петраградзе[1][2][3][5].

У 1917—1921 гадах пераважна займаўся палітычна-партыйнай і дзяржаўнай дзейнасцю (не прыпыняючы пры гэтым педагагічнай дзейнасці)[1]:

  • у сакавіку—лістападзе 1917 года быў намеснікам старшыні Бабруйскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[2][6] (ад меншавікоў[6]; па іншых звестках, з’яўляўся членам Бунда ў 1904—1920 гадах[4]);
  • у лютым 1919 года — ліпені 1920 года займаў пасаду народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР[1][2][4] (верагодна, ужо як член аб’яднанай КП(б) Літвы і Беларусі);
  • у снежні 1920 года — ліпені 1921 года быў намеснікам народнага камісара асветы Беларускай ССР[1][2][4][5];

У 1920—1924 гадах уваходзіў у склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР[5]: рабіў даклад па пытаннях сацыяльнага забеспячэння на Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (13—17 снежня 1920 года)[7]; выступаў з дакладам па пытаннях народнай асветы і задач партыі на Пятым з’ездзе КП(б) Беларусі (15—20 кастрычніка 1921 года)[8].

Thumb
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Ад моманту адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) у ліпені 1921 года да канца 1925 года працаваў у ім[1][2], быў:

  • у ліку першых прафесараў гісторыі БДУ, прызначаных Дзяржаўным вучоным саветам[4][9];
  • стваральнікам і загадчыкам кафедры сацыялогіі і першабытнай культуры[10], чытаў для студэнтаў факультэта грамадскіх навук курсы лекцый па генетычнай сацыялогіі, агульнай марксісцкай сацыялогіі і гісторыі першабытнай культуры[1][5];
  • членам Праўлення БДУ, у склад якога быў абраны ў студзені 1922 года[5], з’яўляўся намеснікам рэктара БДУ[1][4];
  • з мая 1922 года — дэканам факультэта грамадскіх навук БДУ[1][5];
  • ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея першабытнай культуры і рэлігіі (цяпер — музей гістарычнага факультэта БДУ), які пачаў сваю працу ў сакавіку 1924 года[11].

У 1924 годзе вывучаў найноўшую філасофію і сацыялагічную літаратуру ў Германіі, працаваў у германскіх этнаграфічных музеях першабытнай культуры[1].

У лістападзе 1925 года перайшоў на працу ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (СДУ), атрымаўшы запрашэнне ўзначаліць адноўлены факультэт гаспадаркі і права і адначасова — кафедру гістарычнага матэрыялізму[1][2][3][12], у снежні 1925 года быў зацверджаны ў званні прафесара СДУ па курсе «Гістарычны матэрыялізм»[3][12]. У 1928—1932 гадах займаў пасаду рэктара СДУ (з 1930 года кіраваў гэтай установай у званні дырэктара)[1][2][4][5]. Спрыяў арганізацыі і развіццю сацыялагічнай навукі ў СДУ.

У 1932—1935 гадах быў дырэктарам Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна (ЛДПІ)[2][4]. Па ўспамінах сваякоў, па адной з версій — быў сасланы, па іншай — быў вымушаны з’ехаць разам з сям’ёй з Ленінграда на Урал, асцерагаючыся палітычных рэпрэсій, якія распачаліся пасля забойства С. М. Кірава[13].

У 1935—1939 гадах працаваў у Свярдлоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце  (руск.) (СДПІ): са жніўня 1935 года па снежань 1936 года займаў пасаду дырэктара гэтай установы[4][14][15], быў паніжаны да простага прафесара нібыта «за крытыку эканамічнай палітыкі савецкай улады»[4]. Паралельна — з чэрвеня 1936 года да лета 1937 года — узначальваў настаўніцкую атэстацыйную камісію г. Свярдлоўска, быў зняты з пасады старшыні камісіі па надуманай падставе[15].

Падчас «Вялікага тэрору» змог пазбегнуць прамых рэпрэсій, пры тым што С. З. Кацэнбоген адкрыта абвінавачваўся ў «трацкізме» і на гэтай падставе тройчы рашэннямі партсходаў СДПІ выключаўся з ВКП(б), але вышэйстаячыя партыйныя органы іх не падтрымалі[15]. На думку некаторых даследчыкаў, пазбег арышту і зняволення, дзякуючы таму, што меў асабістае знаёмства з тагачасным наркамам унутраных спраў М. І. Яжовым[15]. Але, па іншых звестках, усё ж такі арыштоўваўся НКУС у сярэдзіне 1930-х гадоў па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай і трацкісцкай дзейнасці»[2].

З 1939 года і да самай смерці працаваў ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (УрДУ)[2][4], у 1943 годзе арганізаваў і ўзначаліў кафедру філасофіі, на базе якой потым ва УрДУ быў створаны філасофскі факультэт[16].

Памёр 1 верасня 1946 года ў Чалябінску ў выніку хваробы, развітанне з нябожчыкам праходзіла ў Свярдлоўску ў сценах УрДУ, месца пахавання — згублена[17][18].

Remove ads

Асноўныя навуковыя ідэі

Рабіў спробу ўвасобіць ідэі марксізму ў генетычнай сацыялогіі — кірунку сацыялогіі, у якім даследуюць узнікненне (генезіс) устойлівых сацыяльных утварэнняў (роду, сям’і, абшчыны) на аснове параўнальна-гістарычнага даследавання грамадств, якія знаходзяцца на розных ступенях развіцця[5]. Вядомыя такія яго навуковыя працы, як: «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)» (1920), «Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи» (1923), «Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Рене Марана „Батуала“» (1923), «Философские и социологические основания марксизма» (1925), «Курс марксистской социологии» (1925), «Марксизм и социология» (1925) ды інш.

У межах педагагічнай дзейнасці займаўся распрацоўкай вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі ў духу асноўных палажэнняў марксізму, у прыватнасці, матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі, пры гэтым асноўны ўхіл рабіўся на працы К. Маркса, Ф. Энгельса і Г. В. Пляханава[5].

Як сцвярджаюць даследчыкі, генетычная сацыялогія С. З. Кацэнбогена ўяўляла сабой сваеасаблівы сплаў гісторыка-сацыялагічнай думкі і першабытнай гісторыі, пры гэтым ідэі ўласна тэарэтычнай сацыялогіі яшчэ не аддзяляліся ад сацыяльнай філасофіі і апошняя цалкам уключалася ў склад агульнатэарэтычнай сацыялагічнай думкі[5].

Remove ads

Значнасць постаці для навукі ў Беларусі

С. З. Кацэнбоген фактычна быў першым прафесарам-сацыёлагам у Беларусі, а яго праца «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)», апублікаваная ў Мінску ў 1920 годзе, называецца першым гісторыка-сацыялагічным даследаваннем у Беларусі, у якім аўтар паспрабаваў ацаніць дынаміку гаспадарчага жыцця Беларусі з пазіцыі рабочага руху[5].

Бібліяграфія

Thumb
Тытульны ліст выдання: Марксистская социология: курс лекций, читанных в 1924―25 академическом году на Педагогическом факультете БГУ профессором С. З. Каценбогеным: В 2 ч. — Мн.: Издание профкома рабпрос БГУ, 1925.
  • Марксистская социология / С. З. Каценбоген. — 2013. — 140 с. — ISBN 5458532120.
  • Вып. 2: История, философия, лингвистика: Сб. статей / Отв. ред.: С. З. Каценбоген. — Свердловск : Уральский рабочий, 1939. — 314, [2] с. — (Ученые записки Свердловского государственного педагогического института; вып. 2).
  • Программа по диалектическому материализму / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Нижне-Волжского крайполиграфтреста, 1930.
  • Неизданные тексты, материалы и статьи / Николай Гаврилович Чернышевский, 1828―1928; под общ. ред. С. З. Каценбогена; Нижне-Волжская комиссия по празднованию 100-летия со дня рождения Н. Г. Чернышевского. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928. — 429, [1], VI с., [5] л. факсим., портр. — УДК 821.161.1.09(092).
  • Философские воззрения Н. Г. Чернышевского / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928.
  • Марксизм и социология: курс лекций / С. З. Каценбоген. — Саратов: Правление Саратовского госуниверситета, 1926.
  • Диалектический материализм и механистическое мировоззрение / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1925. — № 1.
  • К вопросу о проблеме закономерности исторического процесса / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
  • Кредитные учреждения Союза ССР и Белорусской ССР / Ф. С. Володкович, А. М. Шубин. — Мн.: Издание СНК БССР, 1925. — 90, [2] с. — (Библиотека «Советская Белоруссия» / Под ред. С. З. Каценбогена, В. Шульмана и И. А. Петровича). — УДК 336.77.07(47+57).
  • Марксистская социология: курс лекций, читанных в 1924―25 академическом году на Педагогическом факультете БГУ профессором С. З. Каценбогеным: В 2 ч. — Мн.: Издание профкома рабпрос БГУ, 1925.
  • Философские и социологические основания марксизма / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
  • Что такое марксизм: философские и социологические основания / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белгосиздат, 1925. — 156, [1] с. — УДК 141.821/.822.
  • Ленин, 1 мая и международное рабочее движение / С. З. Каценбоген; Белорусское бюро ЦК РКП(б). — Мн.: Издание Агитпропа Белорусского бюро ЦК РКП(б), 1924. — 30, [1] с., [1] л. портр. — УДК 327.321(091)+327.323(091).
  • Нарысы па гісторыі першабытнай культуры / С. З. Кацэнбоген // Полымя. — 1924. — № 1.
  • Белорусская Государственная и Университетская библиотека / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1923. ― № 4/5. ― С. 272―273. — УДК 025.2:027.54(476-5)(091).
  • Белорусский государственный университет в 1922—23 учебном году (Итоги и перспективы) / Составил зам. ректора С. З. Каценбогин. — Мн: 1-я гостипография «Белтрестпечати» , 1922.
  • Очерки по истории первобытной культуры: В 3 ч. / Генрих Кунов, Г. Левин-Дорш; Пер. с немецкого под ред., с предисл., примеч. и доп. статьями проф. С. З. Каценбогена. — Мн.: Белтрестпечать, 1923―1924.
  • Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Ренэ Марана «Батуала»: доклад, читанный в Историко-социологической секции Научного общества при Белорусском государственном университете 11 февраля 1923 г. / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белтрестпечать, 1923. — 50 с. — УДК 821.133.1.09(092).
  • Спорные вопросы в учении о происхождении брак и семьи / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
  • Спорные вопросы генеономии / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1923. — № 4—5.
  • Спорные вопросы генеономии: Сложная форма брака у народа Арусси-Галласов в Абиссинии / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
  • Белорусский государственный университет за 1921—22 академический год / Составил С. З. Каценбогин. — Мн: Государственное издательство Белоруссии, 1922.
  • О Белорусской государственной университетской библиотеке / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1922. ― № 2/3. ― С. 358―359. — УДК 027.54(476-25)(091).
  • Пролетариат и крестьянство (социологический труд) / С. З. Каценбоген — Мн., 1920.
  • Крестьянские войны в Германии / С. З. Каценбоген — К., 1912.
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads