Слуцкі мясакамбінат

харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Слуцкі мясакамбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1932 годзе.

Хуткія факты «Слуцкі мясакамбінат», Тып ...

На 2024 год «СМК» вырабляў 250 найменняў мясных кансерваў і пельменяў, вэнджаніны і каўбасы, мясных паўфабрыкатаў і мяса[7]. У мясатлушчавым цэху працавала лінія забою свіней прадукцыйнасцю 180 галоў за гадзіну. Каўбасны цэх меў вакуумныя кутэры, лёдагенератары, вакуумныя шпрыцы і аўтаматычныя кліпсатары. Магутнасць кансервавага цэха складала 120 бляшанак за хвіліну[8]. Уласная гандлёвая сетка «Мясны шэраг» налічвала 7 фірмовых крам і 3 павільёны, у тым ліку 4 крамы і 2 павільёны ў Слуцку, 2 крамы ў Мінску, краму ў Глуску (Магілёўская вобласць) і павільён у Салігорску[9].

Remove ads

Вырабы

На 2024 год «Слуцкі мясакамбінат» вырабляў:

  • 21 найменне варанай каўбасы з кураціны, ялавічыны, цяляціны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 7, 9, 15, 25, 30, 45 і 60 дзён, у тым ліку ўласна ялавічную каўбасу[10];
  • 4 найменні вяндліны з кураціны, ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 45 і 60 дзён[11];
  • 6 найменняў сардэлек і 4 найменні сасісак з кураціны, ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 15, 18, 20, 30, 31 і 45 дзён, у тым ліку ўласна ялавічныя сардэлькі[12];
  • 12 найменняў варана-вэнджанай каўбасы з ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці 25, 30 і 45 дзён, у тым ліку сервелат[13];
  • 7 найменняў паўвэнджанай каўбасы з кураціны, ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 15 і 25 дзён[14];
  • 31 найменне сыравэнджанай і сыравяленай каўбасы з каніны (казы), ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 25, 30 і 45 дзён, 3 і 4 месяцы, у тым ліку ўласна ялавічную «Белавежскую», «Купалаўскую», «Нясвіжскую» і «Палессе», а таксама салямі[15];
  • 7 найменняў вэнджаніны з ялавічыны пры тэрміне прыдатнасці па 30 і 60 дзён, у тым ліку бастурму, а таксама з дамешкам свініны пры тэрміне прыдатнасці 20 дзён[16];
  • 24 найменні вэнджаніны са свініны пры тэрміне прыдатнасці па 10, 15, 16, 20, 25 і 30 дзён, у тым ліку бекон, прашута, грудзінку, выразку, балык, карбанад, рулет, саланіну, рэбры, філей, бужаніну, шыйку і паляндвіцу[17];
  • 15 найменняў каўбасы з ялавічных і свіных вантробаў пры тэрміне прыдатнасці па 5, 10, 15, 20, 22, 25 і 30 дзён, у тым ліку рулет, ялавічныя флячкі, паштэт, зельц, крывянку, кашанку і ліверку[18];
  • 6 найменняў шашлыка са свініны пры тэрміне прыдатнасці 30 дзён[19];
  • 4 найменні сырой каўбасы з ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці 6 і 30 дзён[20];
  • 6 найменняў фаршу з кураціны, ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці 14, 30 і 90 дзён, у тым ліку з ялавічнай печані[21];
  • 14 найменняў пельменяў з кураціны, ялавічыны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 90 дзён, у тым ліку цалкам ялавічныя «Радзівілаўскія» і равіёлі[22];
  • 15 найменняў кансерваў з каніны (у жэле), ялавічыны, цяляціны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 18 месяцаў, 2, 3 і 4 гады, у тым ліку плоў з ялавічынай, ялавічныя флячкі і рубцы, тушаную ялавічыну і цяляціну, грачаную і пярловую кашы з тушонкай[23];
  • 6 найменняў хінкалі з ялавічыны, цяляціны і свініны пры тэрміне прыдатнасці па 180 дзён, у тым ліку толькі з ялавічынай[24].
Remove ads

Гісторыя

У 1932 годзе ў Слуцку (Беларуская ССР) на аснове забойнай пляцоўкі жывёлы заснавалі камбінат. Яго прадукцыйнасць склала 300 кг каўбасы за суткі. У 1944 годзе забойную пляцоўку пераўтварылі ў «Слуцкі птушкакамбінат». У 1966 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Слуцкі мясакамбінат»[25]. У 1973 годзе пачалі ўзводзіць новы мясакамбінат[26]. У снежні 1976 года Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці сваім Указам далучыла да прадпрыемства новазбудаваны мясакамбінат. Яго агульная плошча склала 18 га[25]. У 1977 годзе здалі ў дзеянне 2-ю і 3-ю чэргі новага мясакамбіната[27].

У 1983 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці. 9 жніўня 1995 года Мінскі аблвыканкам сваім Указам № 51 пераўтварыў камбінат у адкрытае акцыянернае таварыства[25]. У 1996 годзе стварылі пякарню[27]. У 2000 годзе запусцілі кансервавы ўчастак, дзе выраблялі 15 відаў кансерваў[25]. Таксама ў 2000 годзе адкрылі ўласны свінагадоўчы комплекс. На 2002 год дзейнічала 2 уласныя крамы ў Слуцку і адна ў Жыткавічах. Выраблялі мяса, каўбасу, тлушчавыя вантробы, сухі корм, мясныя кансервы і паўфабрыкаты, скуры і ферменты, натуральную каўбасную абалонку і хлебабулачныя вырабы[27]. У 2009 годзе ўстанавілі пельменную лінію[25].

За 2013 год чыстыя страты мясакамбіната склалі 133 млрд рублёў[28] (14,8 млн долараў). У выніку Слуцкі мясакамбінат стаў 5-м найбольш стратным прадпрыемствам Беларусі. Прычынай паслужыла эпідэмія афрыканскай чумы свіней, праз якую вынішчылі 500 000 свіней. Недахоп мяса выклікаў скарачэнне вытворчасці каўбасы і валютных паступленняў ад яе экспарту[29]. У маі 2014 года абнавілі 5 з 15 халадзільных камер. Выпускалі 300 найменняў мясных вырабаў[30]. У 2015 годзе пад Грэскам збудавалі свінакомплекс на 24 000 галоў[25].

На 2018 год у сыравінную зону прадпрыемства, адкуль пастаўлялі ялавічыну, уваходзілі 7 раёнаў на поўдні Мінскай вобласці — Слуцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Клецкі, Капыльскі, Любанскі і Нясвіжскі. Свініну пастаўлялі з 2-х уласных свінакомплексаў на 42 000 галоў. Таксама Слуцкі мясакамбінат меў у Слуцкім раёне 2 сельскія гаспадаркі, дзе гадавалі буйную рагатую жывёлу. Выпускалі 200 найменняў мясных вырабаў, у тым ліку вараную і вэнджаную каўбасу з ялавічыны і свініны, сасіскі і пельмені, мясныя кансервы і паўфабрыкаты. У сетку фірмовага гандлю ўваходзілі ўласныя крамы ў Слуцку, Нясвіжы, Салігорску, Жыткавічах (Гомельская вобласць) і Глуску (Магілёўская вобласць). На прадпрыемстве працавала звыш 1000 чалавек[5]. У 2019 годзе ўзвялі асобнае памяшканне забою з пасведчаннем халяльнасці[25] для паставак у заходне-кітайскую правінцыю Ганьсу (мегаполіс Увэй), дзе істотную частку насельніцтва складалі мусульмане[5]. У 2021 годзе чыстыя страты склалі 11,3 млн рублёў[31] (4,4 млн долараў).

Кіраўнікі

  • Андрэй Міхалькевіч (25 мая 2017 — 1 лістапада 2019)[5]
  • Мікалай Вярбіцкі (12 снежня 2020 — 19 студзеня 2022)[31]
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads