Сцяпан Шнэк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяпан Шнэк
Remove ads

Сцяпан Шнэк (псеўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі; 12 кастрычніка 1900, в. Лядна, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 19 студзеня 1952, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі беларускай эміграцыі. Бацька пісьменніка Уладзіміра Шнэка.

Хуткія факты Сцяпан Шнэк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1930—1936 гадах з невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Затым кіраваў Домам палітпрасветы ў Чыце Забайкальскай ваеннай акругі. У 1938 годзе выключаны з партыі і звольнены з арміі.

Восенню 1939 года вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе.

У 2-ю сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў службу парадку ў Слуцку, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны па Слуцкую акрузе. Вясной 1944 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Радаслава Астроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.

Пасля вайны, некаторы час працаваў ва Францыі, потым з сям’ёй жыў у лагерах для перамешчаных асоб[en] (DP) у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча (Ватэнштэт)[4]. 20 мая 1950 года прыехаў у Аўстралію, па прыбыцці ў Мельбурн адразу адпраўлены з сям’ёй у часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля Банагіля  (англ.). Спачатку працаваў у Сіднеі (Новы Паўднёвы Уэльс), потым пераехаў да сям’і ў Мельбурн[5]. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[6].

Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псеўданімам Янка Нясцерпны.

Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам[7]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фокнер  (англ.) (каля Мельбурна).

Remove ads

Сям’я

Жанаты з Яўгеніяй Даўгалевіч, яны мелі 3 дзяцей:

Творы

  • Сцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240—248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 502—516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  • Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.[8]
  • «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138—140.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads