Сямён Уладзіміравіч Пегаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Уладзіміравіч Пегаў (руск.: Семён Владимирович Пегов; нар. 9 верасня 1985, Смаленск, Смаленская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны карэспандэнт, пісьменнік, прапагандыст і блогер. Заснавальнік праекта WarGonzo[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 верасня 1985 года ў Смаленску[4] ў сям’і педагогаў. Вучыўся ў школе па вальдорфскай сістэме. Скончыў філалагічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «журналістыка»[5]. Захапляўся скалалажаннем і турызмам. Займаўся ў літаратурнай студыі «Персона». Удзельнік форуму маладых пісьменнікаў «Ліпкі-2011». Публікаваў вершы ў расійскіх альманахах «Под часами», «Персона» і «Современники»
З 2006 па 2008 год працаваў на тэлеканале УДТРК «Смоленск».
З 2007 па 2009 год быў рэдактарам часопіса BIGmag[6].
З 2008 па 2013 год працаваў на абхазскім тэлеканале «Абаза ТБ»[4]. Пісаў для выданняў «Нужная газета», «Чегемская правда», «Новый день».
У 2014 годзе перайшоў у LifeNews, дзе атрымаў вядомасць як ваенны карэспандэнт[7].
З 2017 года вядзе Telegram-канал WarGonzo[8] (станам на лістапад 2022 года на канале 1,3 млн падпісчыкаў). У маі 2022 года канал WarGonzo быў выдалены з YouTube за парушэнне правілаў хостынгу[4].
Аўтар фільмаў «Яго Аплот», прысвечанага памяці першага кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанка, і «Пазыўны "Данецк": Гісторыя аднаго аэрапорта» аб штурме данецкага аэрапорта[4].
Асвятляў ваенныя канфлікты ў Грузіі, Егіпце, Сірыі, Нагорным Карабаху і Украіна (у тым ліку баявыя дзеянні ў ходзе ўварвання Расіі на Украіну).
У кастрычніку 2022 года Пегаў трапіў пад абстрэл у раёне вёскі Вадзяное Данецкай вобласці і атрымаў адкрыты пералом двух пальцаў правай ступні[9].
Remove ads
Санкцыя
23 чэрвеня 2023 года Пегаў быў уключаны ў санкцыйны спіс краін ЕС за актыўную падтрымку і прапаганду вайны ва Украіне і мабілізацыі[10][11].
Таксама ў 2023 годзе Пегаў уключаны ў санкцыйны спісы Украіны[12] і Швейцарыі за распаўсюд «дэзынфармацыі і прапаганды пра вайну супраць Украіны ў адпаведнасці з наратывамі Крамля»[13][14].
Уваходзіць у базу ўкраінскага сайта «Міратворца»[15].
Крымінальны пераслед
12 кастрычніка 2020 года Генпракуратура Азербайджана узбудзіла крымінальную справу супраць Сямёна Пегава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: публічныя заклікі да тэрарызму, публічныя заклікі, накіраваных супраць дзяржавы і незаконнае перасячэнні мяжы Азербайджана[4][16].
3 лютага 2023 года Генеральная пракуратура Украіны распачала справу і завочна абвясціла падазрэнне Пегаву за апраўданне вайны Расіі супраць Украіны, стварэнне прапагандысцкіх матэрыялаў, распаўсюджванне дэзынфармацыі і ілжывых навін[17].
Узнагароды
- Ордэн Мужнасці (2022)[18]
- Медаль «За адрозненне ў ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі» ад МНС Расіі (2012)[19]
- Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне сродкаў масавай інфармацыі (27 снежня 2022) — за прафесіяналізм і мужнасць, праяўленыя пры асвятленні спецыяльнай ваеннай аперацыі[20]
- Лаўрэат Усерасійскага Пушкінскага фестывалю «С веком наравне» (2008)[21]
- «Чалавек года» па версіі медыяхолдынга News Media (2014)[22]
- Залаты медаль імя Ю. Б. Левітана «за выдатны ўклад у тэле- і радыёжурналістыку» міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» (2022)[23]
- Прыз у спецыяльнай намінацыі «Сіла ў праўдзе» Нацыянальнай прэміі інтэрнэт-кантэнту (2022)[4]
- Узнагарода за «Прафесіяналізм і мужнасць, праяўленыя пры асвятленні СВА» (2023)[24]
- Прэмія асветнік года таварыства «Знание», намінацыя «Мы разам» (2024)[25]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads