Францішак Смуглевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Смуглевіч
Remove ads

Францішак Смуглевіч (польск.: Franciszek Smuglewicz, літ.: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава — 6 (18) верасня 1807, Вільня) — польскі мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу.

Хуткія факты Францішак Смуглевіч, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Зала Смуглевіча (Віленскі ўніверсітэт)

Першымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сыны звязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч.

У 1763—1764 гадах вучыўся ў Рыме ў Антоніа Марона  (руск.), з 1765 года як стыпендыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі святога Лукі. У Рыме працаваў над інтэр’ерам касцёла Святога Станіслава  (англ.), таксама супрацоўнічаў з Вінчэнца Брэна пры інвентарызацыі палаца Нерона (Domus Aurea  (руск.)). У адукацыйных мэтах капіраваў творы майстроў.

У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе і, пасля перапынку, з 1797 года жыў і працаваў у Вільні, у 1786—1797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.

Заснаваў кафедру жывапісу і рысунка ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і кіраваў ёю; прафесар (1797). Гэта быў пачатак так званай віленскай школы жывапісу. Яго вучнямі былі, сярод іншага: Іосіф Аляшкевіч, Юзаф Пешка, Мацей Тапольскі  (польск.) і Матэвуш Такарскі  (польск.).

У 1800—1801 гадах па запрашэнні цара Паўла І жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасці афармляў інтэр’еры Міхайлаўскага замка.

Пахаваны ў Вільні на могілках Роса. Аднак дакладнае месца яго пахавання было невядома ўжо ў канцы XIX стагоддзя.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Троцкая брама

Жывапіс па сваім характары класіцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты; алегарычныя і бытавыя сцэны), з элементамі барока. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Развітанне свв. Пятра і Паўла» (1804).

Аўтар цыкла акварэлей з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні.

У 1790 годзе пачаў незавершаную серыю малюнкаў і літаграфій па польскай гісторыі ў сто гравюр, якія ілюстравалі гісторыю польскай нацыі, напісаную Адамам Нарушэвічам.

Не грэбаваў заказамі на выпадковыя працы — «Павел Ксаверый Бжастоўскі аб’яўляе Статут сялянам Паўлава», 1795 год.

З братам Антоніем Смуглевічам малявалі фрэскі палацаў у Дабжыцы  (польск.), Смілаве  (польск.) і Любострані  (руск.). Таксама ў 1802 годзе яны разам дэкаравалі залу пасяджэнняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер — Зала Смуглевіча Віленскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта). Фрэскі ў зале пасяджэнняў прадстаўлялі 12 антычных персанажаў: Сакрата, Плутарха, Піндара, Анакрэонта, Гесіёда, Геракліта, Арыстоцеля, Эўрыпіда, Дыягена, Гамера, Архімеда і Платона

Творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё літоўскага выяўленчага мастацтва.

Remove ads

Вядомыя творы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads