Цыбары

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыбарыmap
Remove ads

Цы́бары[2] (трансліт.: Cybary, руск.: Цыборы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Ліды, 90 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны, на ўсход ад вёскі лясны масіў. Побач праходзіць шаша М6 Мінск—Гродна.

Назва

Назва адыменная, ранейшая форма «Цібары» (польск. Cibory), ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Ti-bar’as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Ti- i Bar-.[3]

Гісторыя

У 1568 годзе Цыбор’е знаходзілася ў ВКЛ, у складзе дзяржаўнага маёнтка Ліда. На пачатку XVIII ст. маёнтак Цыбары дзяржаўная ўласнасць.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Цыбары шамбеляна каралеўскага Кастравіцкага, у складзе лідскай парафіі[4].

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска ў Лідскім таварыстве дзяржаўных сялян, належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, налічвалася 25 душ мужчынскага полу.

З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсавета[5], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[6].

Насельніцтва

  • 1897 год — 190 жыхароў, 26 двароў.
  • 1909 год — 224 жыхары, 14 двароў, 37 сямей.
  • 1921 год — 189 жыхароў, 38 двароў.
  • 1940 год — 258 жыхароў, 61 двор.
  • 1960 год — 208 жыхароў.
  • 1992 год — 85 жыхароў, 43 гаспадаркі.
  • 2004 год — 70 жыхароў.
  • 2009 год — 62 жыхары.
  • 2012 год — 48 жыхароў, 36 гаспадарак.
  • 2015 год — 49 жыхароў, 27 гаспадарак.
  • 2019 год — 47 чал.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads