Шанхай Мастэрс 2010 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шанхай Мастэрс 2010 (снукер)
Remove ads

Шанхай Мастэрс 2010 (англ.: Shanghai Masters 2010, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 12 верасня 2010 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у трэці раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £325,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £60,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...
Remove ads

Турнір

Thumb
Раён Сюйхой, Шанхай.

Шанхай Мастэрс 2010 года стаў чацвёртым розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся другім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Матчы асноўнай стадыі турніру (38 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Roewe у трэці раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2009 года атрымаў пераможца турніру — £60,000.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Шанхай Мастэрс 2010 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на World Open і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
  Другі раўнд
да 5 перамог
  Трэці раўнд
да 5 перамог
  Чацвёрты раўнд
да 5 перамог
                               
72  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 3   62  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 4   36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5   23  Сцяг Англіі Майкл Холт 1
81  Сцяг Шатландыі Джэймс Мак-Бейн 5   81  Сцяг Шатландыі Джэймс Мак-Бейн 5   81  Сцяг Шатландыі Джэймс Мак-Бейн 1   36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5
92  Сцяг Англіі Рыян Эванс 1   50  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 4   39  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 3   31  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5
94  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 5   94  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 5   94  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 5   94  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 4
78  Сцяг Англіі Джасцін Эстлі 3   57  Сцяг Англіі Марк Джойс 4   37  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1   25  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5
86  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 5   86  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 5   86  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 5   86  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 4
70  Сцяг Англіі Мэцью Коўч 5   61  Сцяг Бельгіі Б’ёрн Ханевір 0   40  Сцяг Англіі Том Форд 5   26  Сцяг Англіі Джад Трамп 5
96  Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт 2   70  Сцяг Англіі Мэцью Коўч 5   70  Сцяг Англіі Мэцью Коўч 0   40  Сцяг Англіі Том Форд 1
74  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 1   53  Сцяг Мальты Тоні Дрэга 5   41  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 5   19  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5
87  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5   87  Сцяг Кітая Сяа Гадун 2   53  Сцяг Мальты Тоні Дрэга 3   41  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 2
77  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 4   54  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 4   46  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 5   29  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5
83  Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэду 5   83  Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэду 5   83  Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэду 1   46  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 4
75  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 5   56  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 5   48  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5   21  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 5
84  Сцяг Тайланда Ісара Качайвон 4   75  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 4   56  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1   48  Сцяг Англіі Род Лоўлер 0
68  Сцяг Англіі Джо Джогія 5   49  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 5   35  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5   18  Сцяг Англіі Джо Пэры 1
82  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 0   68  Сцяг Англіі Джо Джогія 2   49  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 4   35  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5
65  Сцяг Паўночнай Ірландыі Патрык Уолес 5   58  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 5   47  Сцяг Англіі Ян Мак-Калах 5   30  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 5
95  Сцяг Англіі Адам Уічэрд 1   65  Сцяг Паўночнай Ірландыі Патрык Уолес 3   58  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 2   47  Сцяг Англіі Ян Мак-Калах 4
71  Сцяг Англіі Бен Вуластан 3   64  Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 5   38  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 5   28  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5
89  Сцяг Кітая Лю Сун 5   89  Сцяг Кітая Лю Сун 3   64  Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 1   38  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 2
66  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5   63  Сцяг Уэльса Пол Дэйвіс 1   34  Сцяг Англіі Сцюарт Пэтман 3   24  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5
80  Сцяг Уэльса Джэк Джонс 4   66  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5   66  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5   66  Сцяг Кітая Чжан Аньда 2
79  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5   55  Сцяг Англіі Джымі Мічы 2   43  Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 1   22  Сцяг Англіі Стывен Лі 5
91  Сцяг Англіі Кулдэш Джохал 2   79  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5   79  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5   79  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 2
76  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 5   52  Сцяг Англіі Эндзі Хікс 5   45  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 3   32  Сцяг Англіі Майк Дан 5
85  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 2   76  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 1   52  Сцяг Англіі Эндзі Хікс 5   52  Сцяг Англіі Эндзі Хікс 0
73  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 5   59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 3   42  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5   20  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4
90  Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэрмат Мак-Глінчы 3   73  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 5   73  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 3   42  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5
67  Сцяг Англіі Сайман Бэдфард 2   60  Сцяг Ірландыі Джо Дэлані 5   33  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1   27  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2
88  Сцяг Германіі Патрык Эйнсле 5   88  Сцяг Германіі Патрык Эйнсле 2   60  Сцяг Ірландыі Джо Дэлані 5   60  Сцяг Ірландыі Джо Дэлані 5
69  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5   51  Сцяг Ірландыі Майкл Джадж 2   44  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1   17  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
93  Сцяг Кітая Лю Чуан 2   69  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5   69  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5   69  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1

Соценныя серыі

У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 22 соценныя серыі. Джэймі Джонс і Майкл Уайт былі адзінымі снукерыстамі, якія здзейснілі па два сэнчуры. Ліам Хайфілд выканаў найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 138 ачкоў у матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць Джымі Уайта. Такім чынам, ён атрымаў узнагароду ў £400 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Remove ads

Удзельнікі

Thumb
Чэмпіён свету Ніл Робертсан.

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

13 снукерыстаў: Ніл Робертсан, Алістэр Картэр, Дзін Цзюньхуэй, Шон Мёрфі, Марк Уільямс, Марк Сэлбі, Стывен Хендры, Раян Дэй, Марка Фу, Джэймі Коўп, Пітэр Эбдан, Мэцью Стывенс і Сцюарт Бінэм прымалі ўдзел у чацвёртым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 язіяцкіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Лі Янь, які ўжо два разы ўдзельнічаў на турніры ў якасці аматара, Цянь Пэнфэй і Цзінь Лун, якія таксама ўжо атрымлівалі гэты прывілей, а таксама навічкі турніру Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь і Лі Хан.

У 2010 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 10 дэбютантаў: Марк Дэвіс (25), Роберт Мілкінс (35), Джэймі Бёрнэт (36), Мартын Гоўлд (42), Джо Дэлані (60), Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь і Лі Хан.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Два ўдзельнікі розыгрышу 2010 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2008) і Роні О’Саліван (2009).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 года стаў 53-гадовы Стыў Дэвіс. Дэйву Харальду падчас турніру было 43 гады, а Стывенц Хендры — 41. Самым маладым іграком, які патрапіў на турнір стаў 17-гадовы Лі Янь. Лі Хану было 19 гадоў, а Джаду Трампу — 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
  3. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Remove ads

Рэферы

Thumb
Рэферы фінальнага матча Ян Верхаас.

Матчы асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 абслугоўвалі 10 рэферы, з якіх шасцёра былі кітайскімі.

Больш інфармацыі Рэферы, Матчы, якія абслугоўваў ...
Remove ads

Ход турніру

Зняўся: Сцяг Англіі Роні О’Саліван (1)

Яшчэ да пачатку гульняў асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс леташні пераможца Роні О’Саліван, які ў фінале розыгрышу 2009 года перамог Ляна Вэньбо з лікам 10:5, зняўся з турніру, у сувязі з чым пераможца матча ўайлдкард раўнда паміж Джэймі Бёрнэтам і Цянем Пэнфэем аўтаматычна праходзіў у 1/8 фіналу турніру[1].

Першы дзень (6 верасня)

Другі дзень (7 верасня)

Трэці дзень (8 верасня)

Чацвёрты дзень (9 верасня)

Пяты дзень (10 верасня)

Шосты дзень (11 верасня)

Сёмы дзень (12 верасня)

Remove ads

Уайлдкард раўнд

Шэсць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цянь Пэнфэй, Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Цзінь Лун, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь, Лі Хан і Лі Янь. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Бёрнэта, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Роберта Мілкінса, Дэйва Харальда, Майка Дана, Мартына Гоўлда і Джо Дэлані.

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван А  
36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт П  
  36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5  
  31  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 0  
11  Сцяг Уэльса Раян Дэй 3
31  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5  
  36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 5  
  25  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4  
13  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
25  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  25  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5
  5  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
5  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
26  Сцяг Англіі Джад Трамп 3  
  36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 6  
  16  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1  
7  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
19  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3  
  7  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4
  12  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
12  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
29  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 4  
  12  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2
  16  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5  
16  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5  
21  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 3  
  16  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5
  4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1  
4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
УК  Сцяг Кітая Цзінь Лун 4  
36  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 7
3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 10
3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
30  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 3  
  3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
  28  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 3  
9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2
28  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
  3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
  24  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
15  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 3  
24  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
  24  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5
  6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2  
6  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
22  Сцяг Англіі Стывен Лі 3  
  3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6
  8  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 2  
8  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
УК  Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 2  
  8  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
  42  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4  
10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 2
42  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5  
  8  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
  14  Сцяг Англіі Марк Кінг 1  
14  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
60  Сцяг Ірландыі Джо Дэлані 3  
  14  Сцяг Англіі Марк Кінг 5
  17  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4
17  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
Remove ads

Фінал

Для абодвух фіналістаў, Джэймі Бёрнэта і Алістэра Картэра, фінал Шанхай Мастэрс стаў першым фіналам у сезоне 2010/2011. Апроч таго, снукерысты не паказалі высокіх вынікаў на пяці першых міні-рэйтынгавых турнірах PTC сезона. Найлепшым дасягненнем Бёрнэта стала 1/32 фіналу першага этапу PTC у Шэфілдзе, дзе ён саступіў Найджэлу Бонду з лікам 0:4. Англічанін дайшоў да 1/16 фіналу Пол Хантэр Класік за тыдзень да пачатку шанхайскага турніру, дзе быў пераможаны Стывам Дэвісам з лікам 4:1.

Джэймі Бёрнэт стаў першым шатландскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане, валійцы і кітаец.

Для 35-гадовага шатландца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён даходзіў на адкрытым чэмпіянаце Германіі 1997, адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1998 і Гран-пры 1998. У прафесійнай кар'еры Алістэра Картэра гэты фінал стаў 4-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 1 тытул, 2 разы саступіўшы ў вырашальных паядынках.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 12 верасня 2010.
Джэймі Бёрнэт (36)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
7–10 Алістэр Картэр (3)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 25–76, 67–43, 70–47 (51), 7–60, 43–70 (62), 71–0 (57), 65–23, 1–71 (71), 48–63
Вячэрняя сесія: 15–61, 71–70 (52 Картэр), 0–78 (72), 60–37, 17–55, 64–52, 31–68 (64), 26–78
57 Найвышэйшая серыя 72
0 Соценныя серыі 0
2 Серыі 50+ 5
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 38 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 20 соценных серый, што на 4 сэнчуры менш, чым у 2009 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 142 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш, чым 3,5 паўсоценных серый у матчы.

Ніводны ўдзельнік Шанхай Мастэрс 2010 года не аформіў больш за два сэнчуры-брэйкі. Па дзве соценныя серыі на турніры выканалі Джад Трамп, пераможца спаборніцтва Алістэр Картэр, Марк Сэлбі і Марк Дэвіс. Па колькасці серый «50+» лідарамі з вялікім адрывам сталі фіналісты турніру Алістэр Картэр (15 брэйкаў) і Джэймі Бёрнэт (12 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Сцюарт Бінэм, які аформіў серыю ў 142 балы ў матчы 1/16 фіналу супраць Марка Алена.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Больш інфармацыі Гулец, Апошні матч ...

Статыстыка паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, 1/16 фіналу ...

Агульная статыстыка

Больш інфармацыі Кваліфікацыя, УК раўнд ...

Зноскі

  1. O'Sullivan Withdraws From Shanghai. Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера. Архівавана з арыгінала 7 верасня 2010. Праверана 20 жніўня 2015.

Спасылкі

Відэа

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads