From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганаро́вы грамадзяні́н го́рада По́лацка — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Полацка.
У 1967 годзе, калі па ўсёй краіне святкавалася 50-годдзе Савецкай улады, у Полацку было зацверджана Палажэнне аб прысваенні звання «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА» «за шматгадавую і плённую дзейнасць у розных арганізацыях горада, а таксама за заслугі ў справе камуністычнага выхавання». У лік узнагароджаных увайшло 9 чалавек, удзельнікаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, якія пражылі дастойнае жыццё і сталі прыкладам для моладзі. У наступныя гады званне прысвойвалася некалькі разоў: у 1970, 1979 і 1987 гадах.
Пасля ўтварэння Рэспублікі Беларусь толькі адзін палачанін у 1995 годзе быў удастоены гэтага высокага звання.
У пачатку ХХІ стагоддзя гарадскім кіраўніцтвам было перагледжана і абноўлена Палажэнне аб прысваенні звання, і з 2003 па 2016 год яго атрымала 12 чалавек. На сённяшні дзень званне Ганаровага грамадзяніна горада Полацка прысвоена 36 людзям розных сфер дзейнасці, сярод якіх кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя, ваеннаслужачыя, настаўнікі, пісьменнікі, музыкі, святары і інш. З гонарам і гордасцю гэтыя людзі носяць званне «ГАНАРОВЫ ГРАМАДЗЯНІН ГОРАДА ПОЛАЦКА»[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.