From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніне́вія, Нініва (акад.: Ninwe; іўр.: נינוה, Nīnewē; грэч. Νινευη; лац.: Nineve; араб. نينوى, Naīnuwa) — найстаражытнейшы горад Асірыі на левым беразе ракі Тыгр.
Горад
Ніневія
Ninwe
| ||||
Вядзе сваю гісторыю з 5 тыс. да н.э., у 2-ой пал. 3 тыс. да н.э. стала адным з галоўных палітычных і рэлігійных цэнтраў Асірыі. У часы панавання Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.) — сталічны горад Асірыйскай дзяржавы і важнейшы гандлёвы пункт на перакрыжаванні дарог з поўначы на поўдзень і ад Міжземнага мора да Персідскага заліва. Менавіта тады ў горадзе быў пабудаваны багаты царскі палац і заснавана вялікая бібліятэка, якая налічвала 30 тыс. гліняных таблічак, пакрытых клінапісам. Гарадскія ўмацаванні Ніневіі былі адной з найстарэйшых (існавала з ~2000 да н.э.) і найбуйнейшых крэпасцей старажытнага свету — перыметр абарончага абводу перасягаў 80 км, сцяна дасягала 36 м вышыні і 9 м таўшчыні, існавалі 1500 вежаў[1].
У 612 да н.э. Ніневія была захоплена, а ў 607 разбурана персідскім царом Кіяксарам і вавілонскім царом Набапаласарам і ў далейшым ужо не аднаўлялася.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.