From Wikipedia, the free encyclopedia
Парыжскі мірны дагавор (Парыжскі трактат[1]) — міжнародны дагавор, падпісаны 18 (30) сакавіка 1856 года на Парыжскім кангрэсе, які адкрыўся 13 (25) лютага 1856 г. у сталіцы Францыі. У працы кангрэса ўдзельнічалі Расія, з аднаго боку, і саюзнікі па Крымскай вайне Асманская імперыя, Францыя, Брытанская імперыя, Аўстрыя, Сардзінія, а таксама Прусія.
Няўдалы для Расіі ход вайны прывёў да ўшчамлення яе правоў і інтарэсаў; тэрытарыяльныя страты ў выніку апынуліся для яе, аднак, мінімальныя (першапачаткова Англія патрабавала, апрача іншага, саступкі Бесарабіі і знішчэння Мікалаева): Расія адмаўлялася ад умацавання Аландскіх астравоў; згаджалася на свабоду суднаходства па Дунаі; адмаўлялася ад пратэктарата над Валахіяй, Малдавіяй і Сербіяй і ад часткі паўднёвай Бесарабіі; саступала Малдавіі свае ўладанні ў вусцях Дуная і частку Паўднёвай Бесарабіі, вяртала заняты ў Турцыі Карс (у абмен на Севастопаль і іншыя крымскія гарады).
Прынцыповае значэнне для Расіі меў пункт аб нейтралізацыі Чорнага мора. Нейтралізацыя азначала забарону ўсім чарнаморскім дзяржавам мець на Чорным моры ваенныя флоты, арсеналы і крэпасці. Такім чынам Расійская імперыя ставілася ў нераўнапраўнае становішча з Асманскай, якая цалкам захавала свае ваенна-марскія сілы ў Мармуровым і Міжземным морах.
Да трактата прыкладалася канвенцыя аб пралівах Басфор і Дарданэлы, якая пацвярджала іх закрыццё для замежных ваенных караблёў у мірны час.
Парыжскі мірны дагавор 1856 года цалкам змяніў міжнароднае становішча ў Еўропе, знішчыўшы еўрапейскую сістэму, якая была заснавана на Венскіх трактатах 1815 г. «Вяршэнства ў Еўропе перайшло з Пецярбурга ў Парыж», — пісаў пра гэты час К. Маркс [2]. Парыжскі дагавор стаў стрыжнем еўрапейскай дыпламатыі аж да франка-прускай вайны 1870—1871 гг.
Расія дамаглася адмены забароны трымаць ваенна-марскі флот у Чорным моры на Лонданскай канвенцыі 1871 года. Вярнуць частку страчаных тэрыторый Расія змагла ў 1878 годзе паводле Берлінскага трактату, падпісанаму ў рамках Берлінскага кангрэса, які адбыўся па выніках Руска-турэцкай вайны 1877—1878.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.