гісторык, археолаг, інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэадор Нарбут, Фёдар Яўхімавіч Нарбут (польск.: Teodor Narbutt; 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784, маёнтак Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 (26) лістапада 1864, Вільня) — гісторык, археолаг, інжынер.
Тэадор Нарбут | |
---|---|
польск.: Teodor Narbutt | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) ці 26 лістапада 1864[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іахім Нарбут[d] |
Маці | Ізабела з Наневічаў[d] |
Жонка | Крысціна з Садоўскіх[d] |
Дзеці | Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Franciszek Narbutt |
Род дзейнасці | антраполаг, ваенны інжынер, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменнік, землекарыстанне, калекцыянер |
Навуковая сфера | гістарыяграфія і археалогія |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў.
Тэадор Нарбут першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне непадалёку ад в. Шаўры Лідскага пав. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў ятвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў старажытнай, бо аналагічная існавала і ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841; давёў падзеі да 1569), у 1-м томе якой змясціў табліцу сваіх знаходак. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
У сваіх творах выкарыстоўваў часам крыніцы, якія паводле меркавання сучасных даследчыкаў не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам. Найбольш вядомая з падобных «уяўных крыніц» — Раўданская хроніка.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.