Нача (Воранаўскі раён)

вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нача (Воранаўскі раён)map
Remove ads

На́ча[1] (трансліт.: Nača) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Начка. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Насельніцтва 445 чал. (1998). Знаходзіцца за 41 км на захад ад Воранава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.

Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва Нача паходзіць ад старабеларускага тэрміна нача, які азначае «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[2][3][4].

На думку А. Вананаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera. Паходжанне кораня not- няяснае. Ён супастаўляе яго з лац. natō, -āre «плысці, цячы», гр. νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[5].

Remove ads

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Начу як уладанне Касцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касцевіч заснаваў у мястэчку касцёл і перанёс сюды цэнтр парафіі з Дубічаў. Пазней мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Нача ўвайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Паводле рэвізіі (1631) тут існавала татарскае пасяленне (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нача апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Каняеўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 16 двароў, касцёл, 3 карчмы, крама, таржок.

Паблізу вёскі знаходзяцца могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагоддзяў. Пры іх абследаванні ў 1903 годзе Вандалінам Шукевічам, знойдзеныя жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.

З 1631 года ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.

У лютым 1863 года ў вёсцы фарміраваўся паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута[6].

На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[7].

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Нача трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Нача ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 года — у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 год у вёсцы 173 двары.

Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 272 чал.
  • XX стагоддзе: 1998 год — 445 чал.[9].

Інфраструктура

У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Страчаная спадчына

Thumb
Стары касцёл, фота пачатку XX стагоддзя
  • Касцёл (XVIII стагоддзе)
  • Карчма (XIX стагоддзе)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads