беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Віктаравіч Та́рыч[3], сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў[3] (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.
Юрый Віктаравіч Тарыч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1967[2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0850432 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Плоцку[4][5][6]. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта 1903—1905)[7]. У снежні 1905 года арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.
З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай сусветнай вайны служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.
З 1917 года Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гадах — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Маскоўскага Крамля.
З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям’і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.
У 1926 годзе зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм’еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 года) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.
У 1928—1939 гадах працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 годзе стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 годзе Юрый Тарыч разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».
У 1943—1945 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).
З 1945 года Юрый Тарыч працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Памёр і пахаваны Юрый тарыч у Маскве.
28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў пастаўлены помнік Юрыю Тарычу.[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.