Ігар Вячаслававіч Марозаў
беларускі дойлід From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. 1954, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дойлід.
Стварыў помнік полацкай князёўне Рагнедзе і яе сыну Ізяславу ў Заслаўі, за які атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1998 годзе. Таксама стварыў помнікі народнаму паэту Максіму Танку ў Пількаўшчыне (Мядзельскі раён, 1997) і полацкаму князю Барысу Ўсяславічу ў Барысаве (2002). Аўтар звыш 200 навуковых працаў па гермэнэўтыцы культуры і тэорыі дойлідзтва. Кандыдат архітэктуры (1985), доктар культуралёгіі (1998) і прафэсар (2001)[2]. Сын савецкага дзіцячага пісьменьніка Вячаслава Марозава, зь якім у 1998 годзе выдаў кнігу «Ты адкуль і куды»[3].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці дойлідзтва і ўладкаваўся на працу ў Беларускі дзяржаўны інстытут праектаваньня дарог (Белдзіпрадар). У 1982 годзе атрымаў мэдаль Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Францыя)[4].

У 1985 годзе атрымаў узнагароду міжнароднага архітэктуранага конкурсу ў Народнай Рэспубліцы Баўгарыя[5] і абараніў у Ленінградзе (Расейская СФСР) кандыдацкую дысэртацыю «Арганізацыя архітэктурна-краявіднага асяродзьдзя аўтамабільных дарог». У 1985 годзе атрымаў узнагароду міжнароднага архітэктуранага конкурсу ў Югаславіі. У 1987—1999 гадох працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1992 годзе выдаў манаграфію «Плянэта дарог», а ў 1994-м — «Таямнічым шляхам Гермэса»[3]. У 1998 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургу (Расея) доктарскую дысэртацыю «Сьвет архітэктуры ў кантэксьце гуманітарнай культуры»[6].

У 1999—2006 гадох выкладаў у Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. У 1999 годзе выпусьціў падручнік «Архітэктурная гермэнэўтыка»[3], а ў 2001-м — манаграфію «Асновы культуралёгіі. Архетыпы культуры». Пазьней быў прафэсарам катэдры культуралёгіі на гуманітарным факультэце БДУ, заснаваным у 2004 годзе. У 2006 годзе перайшоў працаваць на катэдру мэнэджмэнту сацыякультурнай дзейнасьці факультэту культуралёгіі БДУКМ[4]. У 2009 годзе перамог на 8-м Нацыянальным фэстывалі архітэкстуры ў Менску[5] і выдаў манаграфію «Гермэнэўтыка дойлідзтва». У 2016 годзе быў узнагароджаны прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за помнік маскоўскаму патрыярху Аляксію ІІ у Менску[4].
Remove ads
Помнікі

Стварыў звыш тузіну помнікаў, у тым ліку:
- ваярам-інтэрнацыяналістам у Баранавічах (1990);
- ахвярам Галакосту ў Лахве (Лунінецкі раён, 1992);
- Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі (Менскі раён, 1993);
- Францішку Скарыне ў Калінінградзе (Расея, 1994);
- беларускім ваярам, загінулым у Аўганістане (Барысаў, 2000);
- ахвярам бітвы на Бярэзіне 1812 году (Барысаў, 2002);
- князю Ўладзімеру Храбраму-Данскому ў Малаяраслаўцы (Калуская вобласьць Расеі, 2002);
- брацкага пахаваньня ваяроў, загінулых пры вызваленьні Беларусі (Салігорск, 2005);
- у былым жаночым канцлягеры Равэнсбрук (Нямеччына, 2007);
- у былым канцлягеры Заксэнгаўзэн (Нямеччына, 2007);
- дзецям вайны ў Магілёве (2009).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads