Агар (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агар (Ягер), Агара — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агігар, Егігер, Агар або Агера (Agihar, Egiheri, Agar, Achar, Agero[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jakarowic[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князь Костянтинъ Агара (1518—1522 гады)[8]; с поддаными… Ескомъ Акгаровичомъ (19 сакавіка 1562 году)[9]; Прокопъ Акгиренко (1649 год)[10]; Marta Jagierówna (1802 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Агары (Agar) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[12].

Эгер (Egier) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].

На гістарычнай Наваградчыне існуюць вёскі Агарэвічы і Новыя Агарэвічы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads