Алешкавічы 1
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́шкавічы 1[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе, у самага вытоку ракі Градаўкі, за 1 км на поўнач ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 15 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 30 км на поўнач ад Берасьця, за 36 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе фальварку Алешкавічы, маёнтку Трасьцяніца, уласнасьць памешчыцы Муханавай з Патоцкіх.
- 1833: у вёсцы 36 двароў, 236 рэвіскіх душ.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска ў маёнтку Трасьцяніца баронаў Марэнгаймаў, 235 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу 50 гаспадарак, 355 жыхароў, дзейнічалі школа граматы, кузьня.
- 1905: у вёсцы 365 жыхароў.
- 1921: вёска ў складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1956: у калгасе «Радзіма».
- 1960: 192 жыхары.
- 1970: 150 жыхароў.
- 2006: у Відамлянскім сельсавеце.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 33 жыхары
- 2005 год — 54 жыхары, 28 двароў[3]
- 1999 год — 57 жыхароў
Інфраструктура
У складзе ААТ «Відамлянскае». Дзейнічае крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads